• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Анатоль Лябедзька сустрэўся са Спікерам Парламента Малдовы Ігарам Гросу: у верасні будзе афіцыйна запушчана група «За дэмакратычную Беларусь»

    30 ліпеня, 2026

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька працуе ў Кішынёве. Перад пачаткам пленарнага пасяджэння Парламента Малдовы адбылася яго сустрэча са Спікерам Ігарам Гросу.

    Перш за ўсё Ігар Гросу перадаў самыя цёплыя словы прывітання Святлане Ціханоўскай, з якой яго звязваюць даўнія сяброўскія і працоўныя адносіны.

    Галоўная навіна сустрэчы — пацверджанне таго, што ўжо ў верасні, пасля пачатку новай парламенцкай сесіі, будзе завершана юрыдычная працэдура стварэння ў Парламенце Малдовы парламенцкай групы «За дэмакратычную Беларусь».

    Спікер падкрэсліў, што Беларусь і Малдова маюць агульную стратэгічную мэту — быць часткай еўрапейскай супольнасці. Менавіта таму Малдова гатова дзяліцца сваім досведам еўраінтэграцыі, парламенцкай працы і правядзення рэформаў. Ігар Гросу адзначыў, што лічыць стварэнне групы важным крокам для развіцця супрацоўніцтва з дэмакратычнай Беларуссю і будзе асабіста падтрымліваць яе працу.

    Як паведаміў Анатоль Лябедзька, група «За дэмакратычную Беларусь» дэ-факта ўжо існуе. Падчас яго сустрэчы з будучымі ўдзельнікамі было пацверджана, што ў Парламенце Малдовы ёсць моцнае ядро парламентарыяў, да якога ўвайшлі як дэпутаты з досведам працы ў міжпарламенцкіх ініцыятывах у падтрымку беларускіх дэмакратычных сілаў, так і новыя чальцы.

    Не чакаючы афіцыйнага галасавання ў верасні, бакі ўжо ўзгаднілі асноўныя напрамкі сумеснай працы:

    • Далучэнне да Альянсу парламенцкіх груп «За дэмакратычную Беларусь».
    • Абмен досведам у сферы еўрапейскай інтэграцыі і правядзення рэформаў.
    • Удзел малдаўскіх парламентарыяў у ініцыятыве «Хросныя беларускіх палітвязняў».
    • Садзейнічанне ў вырашэнні пытанняў беларускай супольнасці ў Малдове.
    • Каардынацыя дзеянняў у міжнародных парламенцкіх арганізацыях.

    «Для нас важна не толькі стварыць групу, але адразу напоўніць яе рэальнай працай. Малдова прайшла значную частку шляху да Еўрапейскага Саюза, і гэты досвед будзе вельмі каштоўным для будучай дэмакратычнай Беларусі», — падкрэсліў Анатоль Лябедзька.

    Апошнія навіны