Яраслаў Чарнагор узяў удзел у мерапрыемствах з нагоды Дня годнасці 9 жніўня і ў канферэнцыі «Новая Беларусь».
Ціханоўская падзякавала Чарнагору за заяву міністра замежных справаў Украіны Андрэя Сыбігі з нагоды 9 жніўня.
Падчас сустрэчы абмеркавалі:
— вынікі візіту Святланы Ціханоўскай ва Украіну і далейшую супрацу з МЗС Украіны;
— супольныя намаганні ў напрамку адказнасці, у тым ліку ўдзел дэмакратычных сілаў у кааліцыі за вяртанне ўкраінскіх дзяцей;
— інфармацыйную кампанію супраць рэкрутынгу беларусаў у расійскую армію і недапушчэнне яшчэ большага ўцягвання Беларусі ў вайну;
— сітуацыю з прававым статусам беларусаў ва Ўкраіне , якія не могуць вярнуцца ў Беларусь, і працэс вырашэння гэтай праблемы;
— падтрымку беларускіх добраахвотнікаў і валанцёраў ва Украіне;
— культурна-асветніцкую супрацу;
— правядзенне Форуму Астрожскага ў верасні 2026 года, а таксама іншыя супольныя міжнародныя мерапрыемствы.
