• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Канферэнцыя «Новая Беларусь» завершана!

    10 жніўня, 2026

    На закрыцці Канферэнцыі «Новая Беларусь» Святлана Ціханоўская звярнулася да ўсіх, хто далучыўся да падрыхтоўкі і правядзення падзеі: удзельнікаў і ўдзельніц, спікераў, арганізацыйнай каманды, валанцёраў, медыя, беларускіх дэмакратычных сілаў, грамадзянскай супольнасці і міжнародных партнёраў.

    Асобна яна падзякавала ўкраінскім сябрам, якія ўдзельнічалі ў дыскусіі пра Украіну, замежным гасцям і партнёрам, што падтрымалі Канферэнцыю, а таксама камандам, якія забяспечвалі трансляцыю, пераклад, тэхнічную працу, бяспеку і дапамогу.

    Святлана Ціханоўская:

    «Гэтую канферэнцыю мы зрабілі разам з вамі. І мне застаецца толькі падзякаваць.

    Дзякуй усім, хто дасылаў прапановы па тэмах і спікерах, удзельнічаў у аргкамітэце, рыхтаваў праекты рэзалюцый, арганізоўваў сайд-івэнты.

    Дзякуй тым, хто прэзентаваў свае праекты, ініцыятывы ды інструменты.

    Асаблівы дзякуй тым, хто прыехаў здалёк — і тым, хто прыехаў за свой кошт.

    Дзякуй нашым украінскім сябрам, асабліва Яраславу Чарнагору, Вадзіму Галайчуку і Яўгену Магду, якія зрабілі дыскусію пра Украіну змястоўнай і адказалі на ўсе пытанні.

    Дзякуй камандзе Офіса, якая ўзяла на сябе асноўны цяжар арганізацыйнай працы. Гэта няпростая задача — з абмежаваным часам і рэсурсамі зрабіць падзею такога ўзроўню. І, пагадзіцеся, атрымалася цудоўна!

    Дзякуй калегам з Кабінета, Каардынацыйнай рады, палітычных партый, грамадзянскай супольнасці і медыя.

    І, канешне, нашым замежным сябрам. У нас было зарэгістравана 70 замежных гасцей, у тым ліку 10 спецпасланнікаў і амбасадараў, якія працуюць па Беларусі.

    Дзякуй усім замежным партнёрам, якія падтрымалі канферэнцыю і дапамаглі ёй адбыцца.

    Дзякуй медыя, якія асвятлялі канферэнцыю: тэлеканалу «Белсат», Belarus Tomorrow, «Зеркалу», «Нашай Ніве», Еўрарадыё, «Позірку», Reform.news, «Радыё Рацыя», Польскаму радыё і многім іншым.

    Асаблівы дзякуй Сцяпану і праекту NEXTA, якія зрабілі выдатную трансляцыю.

    Дзякуй праекту «Тры сланы» — за інтэрактыў. І асабліва хачу адзначыць таго таямнічага рыфмаплёта, які радаваў нас у чаціку сваёй творчасцю і жартамі.

    Дзякуй перакладчыкам, гукатэхнікам, ахоўнікам і, канешне, нашым валанцёрам і валанцёркам.

    Дзякуй усім, хто быў з намі. 

    Наперадзе шмат працы. Але упэўнена, разам мы ўсё адолеем. Да будучых сустрэч!»

    Апошнія навіны