8 жніўня ў Варшаве прайшоў першы дзень Канферэнцыі «Новая Беларусь». Удзел у ім узялі прадстаўнікі і прадстаўніцы дэмакратычных сілаў, грамадзянскай супольнасці, медыя, беларускіх ініцыятываў, дыяспары, а таксама міжнародныя партнёры.
На працягу дня ўдзельнікі і ўдзельніцы:
– абмеркавалі, як дэмакратычныя сілы могуць выкарыстоўваць новыя магчымасці і захоўваць палітычную ініцыятыву;
– гаварылі пра супрацу з Украінай і ролю беларусаў у супрацьдзеянні расійскай агрэсіі;
– удзельнічалі ў дэбатах пра стратэгію, прыярытэты і далейшыя крокі;
– абмяркоўвалі падрыхтоўку да будучых зменаў у Беларусі, дэмакратычны транзіт, рэформы, бяспеку і вяртанне краіны да еўрапейскага шляху;
– працягвалі размовы ў кулуарах, абменьваліся кантактамі і абмяркоўвалі супольныя праекты.
Першы дзень паказаў, што беларуская дэмакратычная супольнасць захоўвае здольнасць сустракацца, спрачацца, шукаць рашэнні і працаваць разам — у Беларусі, у выгнанні і на міжнародным узроўні.
У праграме 9 жніўня — размовы пра бяспеку беларусаў, праваабарону, адукацыю, моладзь, беларускую ідэнтычнасць, легалізацыю, сацыяльную падтрымку, а таксама прэзентацыі праектаў беларускіх ініцыятываў.
Дзякуй усім, хто далучыўся да першага дня ў Варшаве і анлайн! Да сустрэчы заўтра!
📸Фотарэпартаж з Канферэнцыі.
