• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з амбасадарамі і дыпламатамі, якія працуюць па Беларусі 

    11 жніўня, 2026

    У шостую гадавіну падзеяў 2020 года Святлана Ціханоўская сустрэлася са спецпасланнікамі, амбасадарамі і дыпламатамі, якія працуюць па Беларусі. Удзел у сустрэчы ўзялі Адам Халаціньскі (Польшча), Грэтэ Сіласэн (Данія), Кодзі Томпсан (ЗША), Б’ёрн Эрык Брустад (Нарвегія), Патрык Свэнсан (Швецыя), Гунта Пастарэ (Латвія), Кармэн Лаўс (Эстонія), Яана Тэкенберг (Фінляндыя), Аста Андрыяўскене (Літва) і Яраслаў Чарнагор (Украіна).

    У сустрэчы таксама ўзялі ўдзел намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка, дарадцы Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка і Дзяніс Кучынскі.

    Падчас сустрэчы абмеркавалі ваенна-палітычную сітуацыю ў Беларусі, працу дэмакратычных сілаў і прыярытэты на восень, у тым ліку развіццё супрацы з Украінай. Асобная ўвага была нададзеная працэсу вызвалення палітвязняў. Ціханоўская падкрэсліла, што неабходна выкарыстоўваць усе магчымасці, каб вызваліць як мага больш людзей, але адначасова захоўваць ціск на рэжым, каб дамагчыся спынення рэпрэсіяў і вызвалення ўсіх палітычных зняволеных.

    Асобна абмеркавалі падтрымку незалежных медыя і блогераў. Ціханоўская адзначыла, што, нягледзячы на блакаванні, прызнанне медыярэсурсаў «экстрэмісцкімі» і пераслед іх аўдыторыі, незалежныя медыя застаюцца адным з галоўных каналаў сувязі з беларусамі ўнутры краіны і супрацьстаяння прапагандзе і дэзінфармацыі.

    Ціханоўская заклікала працягваць падтрымку Міжнароднага гуманітарнага фонду дапамогі ахвярам рэпрэсіяў у Беларусі, праваабарончых арганізацыяў і праграм рэабілітацыі. Асабліва такая дапамога неабходная былым палітвязням, якія пасля вызвалення часта маюць патрэбу ў лячэнні, псіхалагічнай і сацыяльнай падтрымцы, дапамозе з дакументамі і легалізацыяй.

    Абмеркавалі і міжнародную адказнасць рэжыму. Ціханоўская заклікала падтрымліваць ініцыятывы па прыцягненні прадстаўнікоў рэжыму да адказнасці, у тым ліку ў рамках Міжнароднага крымінальнага суда, а таксама працягваць збор і захаванне доказаў злачынстваў. Асобна ішла гаворка пра санкцыі супраць прадпрыемстваў і асобаў, якія дапамагаюць расійскай вайне супраць Украіны і спрыяюць далейшаму ўцягванню Беларусі ў расійскую ваенную машыну.

    Яшчэ адна тэма — практычная дапамога беларусам. Ціханоўская заклікала захоўваць магчымасці атрымання візаў для беларусаў унутры краіны, а таксама шукаць рашэнні для беларусаў, якія жывуць у краінах па-за Шэнгенскай зонай і не могуць бяспечна вярнуцца ў Беларусь для падачы дакументаў.

    Таксама бакі абмеркавалі бяспеку беларускіх актывістаў, журналістаў і прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў за мяжой на фоне транснацыянальных рэпрэсіяў з боку рэжыму.

    Ціханоўская падзякавала Польшчы за правядзенне сумесна з беларускімі дэмакратычнымі сіламі Форуму Касцюшкі, а з эстонскімі партнёрамі абмеркавала падрыхтоўку беларуска-эстонскай канферэнцыі, запланаванай на восень.

    Святлана Ціханоўская:

    «Ціск па-ранейшаму неабходны. Не дзеля пакарання, а каб дамагчыся рэальных саступак. І ўрэшце, калі Лукашэнка хоча вырашыць палітычны крызіс, ён павінен размаўляць з беларусамі. Гэта павінна быць адным з нашых цэнтральных патрабаванняў.

    Для беларусаў надзвычай важна адчуваць, што нашыя міжнародныя партнёры застаюцца побач і працягваюць падтрымліваць дэмакратычную Беларусь. Я ўдзячная прадстаўнікам краінаў-партнёраў за гэтую сустрэчу, адкрытую размову і паслядоўную салідарнасць з беларусамі. Мы павінны і надалей разам працаваць дзеля свабоднай, незалежнай Беларусі».

    Апошнія навіны