• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Навіны
    24 верасня, 2026

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з Білам Клінтанам: праз 32 гады пасля гістарычнага візіту ў Беларусь

    На палях Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку Святлана Ціханоўская сустрэлася з 42-м прэзідэнтам ЗША Білам Клінтанам. Сустрэча адбылася падчас Clinton Global Initiative, у працы якой Ціханоўская бярэ ўдзел ужо не першы год. Падчас размовы Клінтан цікавіўся сітуацыяй у Беларусі, працай Святланы Ціханоўскай і тым, як пасля масавых рэпрэсій працягвае дзейнічаць беларускі дэмакратычны рух. Асобна гаварылі […]
    24 верасня, 2026

    Святлана Ціханоўская выступіла на Clinton Global Initiative: «Дыктатуры могуць здавацца вечнымі — пакуль раптам не падаюць»

    У Нью-Ёрку на палях Генеральнай асамблеі ААН Святлана Ціханоўская выступіла на штогадовай сустрэчы Clinton Global Initiative (CGI). CGI аб’ядноўвае палітычных лідараў, бізнес, дабрачынныя фонды і грамадзянскую супольнасць вакол канкрэтных ініцыятываў для вырашэння глабальных праблем. Ціханоўская ўзяла ўдзел у дыскусіі «Europe at a Turning Point: Strengthening Security, Solidarity, and Trust», прысвечанай бяспецы Еўропы, падтрымцы Украіны і […]
    24 верасня, 2026

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з новым прэм’ер-міністрам Славеніі Янезам Яншам

    На палях Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку Святлана Ціханоўская сустрэлася з новым прэм’ер-міністрам Славеніі Янезам Яншам. Янша вярнуўся на пасаду кіраўніка ўрада ў чэрвені 2026 года — гэта яго чацвёрты тэрмін на пасадзе прэм’ера. Ціханоўская і Янша ўжо сустракаліся ў 2021 годзе, калі ён таксама ўзначальваў урад Славеніі. Першая сустрэча адбылася ў траўні ў Любляне, […]
    24 верасня, 2026

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Румыніі Нікушорам Данам

    На палях Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Румыніі Нікушорам Данам. Святлана Ціханоўская падзякавала Румыніі за падтрымку беларускага народа і цвёрдую пазіцыю ў межах Еўрапейскага Саюза. Асобна абмеркавалі важнасць захавання Беларусі ў еўрапейскім парадку дня і падтрымкі дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці. Прэзідэнт Нікушор Дан запрасіў Святлану Ціханоўскую наведаць Бухарэст. На […]
    24 верасня, 2026

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з намеснікам Генсека ААН і кіраўнікамі міжнародных гуманітарных арганізацый

    У Нью-Ёрку Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у закрытай сустрэчы, арганізаванай намеснікам Генеральнага сакратара ААН па гуманітарных пытаннях Томам Флетчэрам і заснавальнікам аўстралійскага фонду Minderoo Foundation Эндру Форэстам. Сустрэча была прысвечаная будучыні міжнароднай гуманітарнай дапамогі — ролі краін G7, пашырэнню кола донараў, больш гнуткаму фінансаванню і перадачы большай ролі мясцовым арганізацыям. У сустрэчы ўдзельнічалі кіраўнікі агенцтваў […]
    24 верасня, 2026

    ІІІ Акадэмія жаночага палітычнага лідарства прайшла ў Празе

    З 13 па 18 верасня ў Празе прайшла ІІІ Акадэмія жаночага палітычнага лідарства, арганізаваная Офісам дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы ў супрацы з Офісам Святланы Ціханоўскай і пры падтрымцы чэшскага прадстаўніцтва фонду Rosa Luxemburg Stiftung (RLS). У праграме ўзялі ўдзел 11 беларускіх жанчын з Польшчы, Літвы і Нямеччыны, пры гэтым конкурс сёлета склаў 5 […]
    24 верасня, 2026

    Пратэрмінаваныя пашпарты, міжнародная абарона і рэпрэсіі: у Італіі абмеркавалі прававыя праблемы беларусаў

    Сёння ў калегіі адвакатаў Фларэнцыі адбылася рабочая сустрэча, прысвечаная прававым праблемам беларусаў у Італіі. З беларускага боку ўдзельнічалі кіраўніца Цэнтра беларускай супольнасці і прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Італіі Юлія Юхно, дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў і праваабаронца «Вясны», былы палітзняволены Уладзімір Лабковіч. Галоўная тэма — сітуацыя беларусаў з пратэрмінаванымі пашпартамі, якія […]
    23 верасня, 2026

    Фінляндыя выдзеліць дадатковыя 100 тысяч еўра на дапамогу палітвязням

    На палях Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская правяла сустрэчы з міністаркай замежных справаў Фінляндыі Элінай Валтонен і палітычным дзяржаўным сакратаром МЗС Пасі Раялам. Пасля сустрэч фінскі бок абвясціў пра дадатковыя 100 тысяч еўра на дапамогу беларусам, якія пацярпелі ад рэпрэсій. Сродкі будуць накіраваныя праз Міжнародны гуманітарны фонд і беларускія […]
    22 верасня, 2026

    Святлана Ціханоўская ўзнагародзіла Данчыка медалём Францыска Скарыны

    У Нью-Ёрку Святлана Ціханоўская ўзнагародзіла беларускага спевака і журналіста Данчыка (Багдана Андрусішына) медалём Францыска Скарыны — за шматгадовы ўнёсак у развіццё беларускай культуры, мовы і свабоды слова. Цырымонія адбылася ў прадстаўніцтве Еўрапейскага саюза ў Нью-Ёрку на палях Генеральнай асамблеі ААН. Данчык — адна з найбольш вядомых постацяў беларускай культуры ў эміграцыі. Ён нарадзіўся і вырас […]
    22 верасня, 2026

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з сенатаркай Джын Шахін: санкцыі і палітыка ЗША ў дачыненні да Беларусі

    На палях Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку Святлана Ціханоўская сустрэлася з сенатаркай Джын Шахін, сустаршынёй і сузаснавальніцай двухпартыйнага Free Belarus Caucus у Сенаце ЗША і адной з найбольш актыўных амерыканскіх заканадаўцаў па беларускім пытанні. Кокус быў створаны ў 2021 годзе. Абмеркавалі будучыню амерыканскай палітыкі ў дачыненні да Беларусі, працу беларускага кокусу і захаванне двухпартыйнай падтрымкі […]
    22 верасня, 2026

    У Нью-Ёрку Святлана Ціханоўская сустрэлася з Каяй Калас

    На палях Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку Святлана Ціханоўская сустрэлася з Высокай прадстаўніцай Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Каяй Калас. Ціханоўская вітала вызваленне групы палітвязняў і гуманітарныя намаганні амерыканскага боку, у тым ліку Джона Коўла. Пры гэтым яна падкрэсліла, што асобныя вызваленні павінны весці да поўнага спынення рэпрэсій, новых арыштаў і палітычнага […]
    22 верасня, 2026

    На палях Генасамблеі ААН прайшоў сайд-івэнт «Беларусь: саўдзельнік вайны Расіі супраць Украіны і пагроза міжнароднай бяспецы»

    21 верасня ў Нью-Ёрку на палях Тыдня высокага ўзроўню 81-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН адбылося міністэрскае мерапрыемства, прысвечанае сітуацыі ў Беларусі, яе ролі ў вайне Расіі супраць Украіны і наступствам палітыкі рэжыму Лукашэнкі для рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі. Сустрэчу арганізавалі Латвія і Еўрапейскі саюз пры садзейнічанні Офісу Святланы Ціханоўскай. Акрамя таго, удзел у арганізацыі прынялі […]
    21 верасня, 2026

    Агляд падзей у сферы адукацыі і навукі. Жнівень 2026

    Падзеі ў Беларусі Працяг рэпрэсій у акадэмічным асяроддзі. На пачатак жніўня 2026 г. праваабарончыя арганізацыі зафіксавалі 183 выпадкі пераследу ў сувязі з абвяшчэннем Еўрапейскага Гуманітарнага Універсітэта экстрэмісцкай арганізацыяй. Пераслед закранае студэнтаў і выпускнікоў, іх бацькоў, выкладчыкаў, былых супрацоўнікаў Універсітэта. Вядомыя выпадкі арыштаў па адміністрацыйных справах, ператрусаў, допытаў, выклікаў на размовы ў КДБ. Фактаў ціску на […]
    21 верасня, 2026

    Вызваленне 25 палітзняволеных і форум Астрожскіх. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 14–20 верасня

    ВЫЗВАЛЕННЕ 25 ПАЛІТВЯЗНЯЎ 16 верасня 25 палітвязняў былі вызвалены і вывезены ў Літву. Святлана Ціханоўская прыехала сустракаць вызваленых палітвязняў, а таксама нагадала беларусам пра магчымасці дапамагчы вызваленым людзям. Святлана Ціханоўская: «Кожны вызвалены чалавек — гэта перамога. Таму сённяшняе вызваленне — гэта чарговы гуманітарны вынік, але далёка не канец гэтага працэсу. Праца павінна працягвацца, пакуль усе […]
    19 верасня, 2026

    19 верасня — дзень, калі Рэспубліка Беларусь афіцыйна атрымала сваю назву, а бел-чырвона-белы сцяг і «Пагоня» сталі дзяржаўнымі сімваламі

    19 верасня — дзень, калі Рэспубліка Беларусь афіцыйна атрымала сваю назву, а бел-чырвона-белы сцяг і «Пагоня» сталі дзяржаўнымі сімваламі. Святлана Ціханоўская — пра тое, чаму гэтая дата і сёння застаецца важнай для беларусаў: «19 верасня 1991 года наша краіна стала называцца Рэспублікай Беларусь. А бел-чырвона-белы сцяг і «Пагоня» сталі яе дзяржаўнымі сімваламі. Проста ўявіце: бел-чырвона-белы […]
    19 верасня, 2026

    На Форуме Астрожскіх прынялі заяву аб вяртанні дэпартаваных украінскіх дзяцей і анансавалі стварэнне рабочай групы па беларускіх пытаннях

    18–19 верасня ў Кіеве праходзіць грамадска-палітычная частка V Форуму Астрожскіх — беларуска-ўкраінскай пляцоўкі для абмеркавання двухбаковых адносінаў, рэгіянальнай бяспекі і будучага партнёрства паміж дэмакратычнай Беларуссю і Украінай. Сёлета Форум упершыню праходзіць пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Украіны і з удзелам прадстаўніка Офіса прэзідэнта Украіны. Офіс Святланы Ціханоўскай прадстаўлялі дарадцы Франак Вячорка і Анатоль Лябедзька. У […]
    18 верасня, 2026

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з Цімаці Снайдэрам у Варшаве 

    Святлана Ціханоўская наведала публічную сустрэчу з амерыканскім гісторыкам Цімаці Снайдэрам у Варшаве па запрашэнні Fundacja Demokracja. Там беларуская лідарка выступіла з уступным словам. Размову са Снайдэрам вёў польскі публіцыст і заснавальнік Krytyka Polityczna Славамір Серакоўскі, які падтрымлівае беларускі дэмакратычны рух і ў 2020 годзе асабіста назіраў за пратэстамі і рэпрэсіямі ў Мінску. Цімаці Снайдэр — […]
    18 верасня, 2026

    Беларускі аўдыягід і ўдзел у Грунвальдскіх урачыстасцях: Ціханоўская і дырэктар музея дамовіліся пра супрацоўніцтва

    15 верасня ў Варшаве беларуская дэмакратычная лідарка і кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская сустрэлася з дырэктарам Музея бітвы пад Грунвальдам у Стэмбарку, гісторыкам доктарам Шымонам Дрэем. У сустрэчы таксама ўзялі ўдзел Юрый Меляшкевіч, ініцыятар кампаніі за ўсталяванне бел-чырвона-белага сцяга на Грунвальдскім полі, і Франак Вячорка, галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай. Святлана Ціханоўская падзякавала Шымону Дрэю […]
    16 верасня, 2026

    25 палітвязняў вызваленыя і вывезеныя ў Літву

    Святлана Ціханоўская: «25 палітвязняў вызваленыя! Я вельмі рада за кожнага і кожную, хто сёння нарэшце апынуўся на свабодзе. А таксама за іх родных і блізкіх, якія чакалі гэтага дня. Мы таксама бачым, наколькі цяжка ідуць перамовы аб вызваленні людзей. Кожнае вызваленне патрабуе вялікіх намаганняў, і відавочна, што Лукашэнка не хоча адпускаць усіх палітычных зняволеных. Таму […]
    14 верасня, 2026

    Дзень беларускай вайсковай славы, удзел у другой Еўрапейскай канферэнцыі за свабоду і дэмакратыю. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 7–13 верасня

    ЗВАРОТ ДА ДНЯ БЕЛАРУСКАЙ ВАЙСКОВАЙ СЛАВЫ З нагоды 8 верасня Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў і нагадала пра Аршанскую бітву як частку нашай уласнай гісторыі — і пра тое, што сёння Беларусь зноў павінна думаць пра сваю бяспеку: «Я ведаю, што і ў цяперашняй беларускай арміі многія афіцэры і салдаты сёння стаяць на баку Украіны […]
    14 верасня, 2026

    Да Міжнароднага гуманітарнага фонду далучаюцца яшчэ дзве краіны

    Пасля завяршэння афармлення новых унёскаў колькасць краін-удзельніц фонду дасягне 15. Агулам яны накіруюць на падтрымку беларусаў каля €200 тысяч. Дырэктар Офіса Святланы Ціханоўскай у Вільні Дзяніс Кучынскі правёў размову з генеральнай сакратаркай Нарвежскага Хельсінкскага камітэта Берыт Ліндэман. Камітэт выступае аператарам Міжнароднага гуманітарнага фонду дапамогі ахвярам рэпрэсій у Беларусі. Падчас размовы бакі абмеркавалі актуальны стан фонду, […]
    11 верасня, 2026

    Франак Вячорка ў Празе: Украіна, бяспека рэгіёну і беларуска-чэшскія адносіны

    8–9 верасня галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка знаходзіўся з працоўным візітам у Празе. Вячорка ўзяў удзел у Conference on Czech Eastern Policy 2026, дзе выступіў на панэлі, прысвечанай аднаўленню Украіны, разам з амбасадарам Украіны ў Чэхіі Васілём Зварычам і прадстаўнікамі Чэхіі і Эстоніі. Галоўны мэсэдж: аднаўленне і бяспека Украіны непасрэдна звязаныя з будучыняй Беларусі. […]
    11 верасня, 2026

    ПАРЕ рыхтуе даклад пра беларускую культуру як аснову дэмакратычных пераменаў

    Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Варшаве з дакладчыцай ПАРЕ па тэме «Разгляд культуры як асновы дэмакратызацыі Беларусі» Агнешкай Памаскай і кіраўніцай сакратарыята Камітэта ПАРЕ па культуры, навуцы, адукацыі і медыя Таццянай Тэрмачыч. Сустрэча адбылася ў межах падрыхтоўкі даклада ПАРЕ «Addressing culture as a foundation for the democratisation of Belarus». Ціханоўская падзякавала ПАРЕ за тое, што тэма […]
    11 верасня, 2026

    Аўтобусы, літоўская мова для беларусаў і ЕГУ. Дарадца Ціханоўскай абмеркаваў з літоўскімі партнёрамі пытанні, якія хвалююць беларусаў

    9–10 верасня дырэктар віленскага Офіса Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі сустрэўся з дарадцам прэзідэнта Літвы па замежнай палітыцы Данатасам Аўгулісам і віцэ-спікеркай Сейма Літвы Вікторыяй Чмілітэ-Нільсэн. Абедзве сустрэчы прайшлі ў Офісе ў Вільні. Ключавыя тэмы перамоваў: — Аўтобуснае злучэнне з Беларуссю. Магчымыя абмежаванні па прыкладзе Латвіі цалкам спыніць аўтобусныя перавозкі ў Беларусь і Расію з 2027 […]
    11 верасня, 2026

    Дапамога палітвязням і рэпрэсаваным беларусам: дарадца Ціханоўскай правёў сустрэчу з Freedom House

    Кіраўнік Офіса Святланы Ціханоўскай у Літве Дзяніс Кучынскі сумесна з юрыдычнай камандай Офіса сустрэліся з кіраўніком Прадстаўніцтва Freedom House ў Літве. Ён падзякаваў арганізацыі за сістэмную падтрымку беларусаў, якія працуюць дзеля дэмакратычнай будучыні сваёй краіны і былі рэпрэсаваны на Радзіме рэжымам Лукашэнкі. Бакі абмеркавалі дапамогу беларусам, якія былі вымушаныя пакінуць краіну і апынуліся ў Літве. […]
    11 верасня, 2026

    Дарадца Ціханоўскай правёў сустрэчу ў Кабінеце прэм’ер-міністра Латвіі ў Рызе: абмеркавалі гібрыдныя пагрозы і падтрымку беларусаў

    Падчас візіту ў Рыгу дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі правёў сустрэчу з прадстаўніком Офіса прэм’ер-міністра Латвіі Іварса Ліепніексам. Сустрэча была прысвечаная пытанням рэгіянальнай бяспекі, супрацьдзеянню правакацыям з боку рэжыму Лукашэнкі і дапамозе беларускай супольнасці ў Латвіі ды ЕС. Ключавыя тэмы абмеркавання: Супрацьдзеянне гібрыдным атакам. Афіцыйныя асобы абмеркавалі сітуацыю на супольнай мяжы і рост гібрыднага […]
    11 верасня, 2026

    Дарадца Ціханоўскай у Латвіі: «Пагрозу бяспецы стварае рэжым Лукашэнкі, а не беларусы»

    Дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі ўзяў удзел у панэльнай дыскусіі «Паміж салідарнасцю і асцярожнасцю: успрыняцце Беларусі грамадствам Латвіі, Літвы і Эстоніі». Падчас дыскусіі абмеркавалі стаўленне грамадстваў краін Балтыі да Беларусі і беларусаў, уплыў рэжыму Лукашэнкі на рэгіянальную бяспеку, а таксама тое, як еўрапейскія краіны могуць падтрымліваць беларускае грамадства, не ўзмацняючы ізаляцыю беларусаў. У дыскусіі […]
    10 верасня, 2026

    Святлана Ціханоўская завітала ў Музей Вольнай Беларусі

    Святлана Ціханоўская завітала ў Музей Вольнай Беларусі, дзе пазнаёмілася з актуальнымі выставамі сучасных беларускіх мастакоў. Падчас візіту Святлана азнаёмілася з дзвюма экспазіцыямі: «Першыя недэмакратычныя» — выстава, прысвечаная 25-й гадавіне прэзідэнцкіх выбараў 2001 года. Гэта экспазіцыя дазваляе зірнуць на гісторыю праз матэрыялы вулічнай агітацыі, рэчы моладзевай ініцыятывы «Зубр» і асабістыя артэфакты ўдзельнікаў кампаніі. Гэта важны напамін […]
    10 верасня, 2026

    Святлана Ціханоўская — пра прысуд Дзмітрыю Лаеўскаму

    «Учора рэжым перайшоў яшчэ адну мяжу: вынеслі прысуд Дзмітрыю Лаеўскаму. 3 гады калоніі за каментары незалежным медыя пяцігадовай даўніны. Дзмітрый — неймаверна мужны чалавек і прафесійны адвакат. Яшчэ ў 2011–2012 гадах ён бараніў Алеся Бяляцкага — і тады сілавікі ўжо ціснулі на яго так, што давялося на некалькі гадоў прыпыніць адвакацкую працу. А ў 2020-м […]