Грамадзянскі ўдзел
Грамадзянскі ўдзел дае людзям магчымасць уплываць на прыняцце рашэнняў, абараняць свае інтарэсы, аб’ядноўвацца вакол агульных мэтаў і браць адказнасць за будучыню Беларусі.
Тут сабраныя пазіцыі пра ўключэнне грамадзянаў у грамадскае і палітычнае жыццё, падтрымку ініцыятываў, самаарганізацыю і ўдзел у прыняцці рашэнняў. Матэрыялы прысвечаныя развіццю лідарства, доступу да адукацыі і міжнародных праграмаў, абароне актывістаў і стварэнню бяспечных прастораў для супольных дзеянняў.
Рэзалюцыя аб ролі моладзі ў змаганні з аўтарытарызмам
Рэзалюцыя КНБ-2025 прызнае беларускую моладзь самастойнай палітычнай і грамадзянскай сілай, якая павінна ўдзельнічаць у прыняцці рашэнняў і падрыхтоўцы пераменаў. Яна асуджае рэпрэсіі, ідэалагічны кантроль і мілітарызацыю адукацыі, заклікае пашыраць прадстаўніцтва маладых людзей у дэмакратычных структурах, падтрымліваць моладзевыя ініцыятывы, лідарства і бяспечныя прасторы, а таксама развіваць стыпендыі, акадэмічную мабільнасць і праграмы падтрымкі моладзі ў выгнанні.
Азнаёміцца з дакументам:
Рэзалюцыя аб комплекснай падрыхтоўцы дэмакратычнага пераходу і публічным абмеркаванні праектаў рэформаў
Рэзалюцыя КНБ-2026 вызначае прынцыпы падрыхтоўкі да дэмакратычнага пераходу шляхам адкрытага абмеркавання рэформ. У ёй падкрэсліваецца, што распрацаваныя стратэгіі, праекты канстытуцый і законапраектаў маюць працоўны характар і не могуць падмяніць свабодны выбар грамадзян. Дакумент заклікае да стварэння публічнага рэестра такіх праектаў, да забеспячэння ўдзелу ахвяр рэпрэсій і мясцовых супольнасцяў у абмеркаванні рэформ, а таксама да прыцягнення палітычных партый, грамадзянскай супольнасці і СМІ да ацэнкі рашэнняў адносна будучыні Беларусі.
Азнаёміцца з дакументам: