• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Прэзідэнт Чэхіі Пэтр Павал прыняў Ціханоўскую у Праскім замку

    26 сакавіка, 2024

    Падчас афіцыйнага візіту Святланы Ціханоўскай у Прагу яе прыняў чэскі прэзідэнт. Сустрэча адбылася на пражскім градзе, дзе знаходзіцца афіцыйнага рэзідэнцыя прэзідэнта. Прэзідэнт Павэл павіншаваў Ціханоўскую з Днём Волі і выказаў падтрымку беларускаму народу. Падчас сустрэчы абмеркавалі падтрымку палітвязняў і крокі па іх вызваленні, працу Офісу дэмакратычных сілаў Беларусі у Празе, супрацу і падтрымку Украіны, а таксама ваенна-палітычную сітуацыю ў Беларусі і рэгіёне.

    Ціханоўская заклікала прэзідэнта падтрымаць мабільнасць беларусаў, у тым ліку праз пашырэнне выдачы візаў.  Лідарка ўручыла прэзідэнту Чэхіі Пэтру Паўлу Крыж добрасуседства – узнагароду, якая ўручаецца замежнікам за падрымку дэмакратызацыі Беларусі. Гэта трэцяя сустрэча Пэтра Паўла і Ціханоўскай, і першая іх афіцыйная сустрэча ў Празе.

    Апошнія навіны