Святлана Ціханоўская: «Мае сэрца поўнілася гордасцю, калі чула вашыя галасы і бачыла вашыя вочы, што свяціліся цеплынёй. Вашая падтрымка натхняе і надае сілы рухацца далей.
У той жа час мае сэрца разрываецца ад болю, што беларусы, якія зараз унутры краіны, не могуць далучыцца да ўрачыстасцей – і адсвяткаваць гэты дзень як мае быць… Аднак я заклікаю вас не апускаць рук і працягваць змагацца. Мы робім усе магчымае, каб Дзень Волі як мага хутчэй ператварыўся для кожнага з вас у штодзённае свята. Упэўненая, што агульнымі намаганнямі мы дасягнем гэтай мэты – і зробім сотні такіх жа фота ўжо ў Беларусі!»