• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская: «Ніякі гвалт не можа задушыць сілу беларускага характару. Дзень Волі – гэта сімвал нашай няскоранасці»

    25 сакавіка, 2024

    Сёння беларуская лідарка ўзяла ўдзел у анлайн-святкаванні Дня Волі, які ладзіць каманда БНР100. Яна звярнулася да беларусаў і беларусак з нагоды нацыянальнага свята:

    «Гэта пункт адліку найноўшай гісторыі Беларусі, нашай незалежнасці і нашага нацыянальнага адраджэння. Беларусы выйшлі з ценю імперыі, і заявілі ўголас: мы – народ! Беларусы сфармаваліся як нацыя. І цяпер мы самі нясем адказнасць за свой лёс і самастойна вырашаем, якой будзе нашая будучыня. 

    Гэты дзень – сімвал таго, што ў беларусаў не адняць: гонару, мужнасці, узаемнай падтрымкі. А таксама любові да сваёй гісторыі, культуры і мовы. Нават у самых неспрыяльных умовах, беларусы працягваюць барацьбу. Многае даводзіцца рабіць у падполлі, але людзі не спыняюць супраціў – нягледзячы на запалохванні і тэрор. Не спыняюць працу і беларусы ў эміграцыі. Я ганаруся кожным з вас!

    Калісьці ніхто не мог уявіць сабе незалежную Беларусь. Але яна адбылася. Таму заклікаю ўсіх – не апускайце рукі. Працягвайце барацьбу. Падтрымлівайце адно аднаго. І так, маленькімі крокамі, разам, дойдзем да вольнай Беларусі. 

    З Днём волі! Жыве Беларусь!»

    Анлайн-святкаванне толькі пачалося, будзе шмат беларускай музыкі ў жывым выкананні. Акрамя таго, вас чакаюць гістарычныя цікавосткі, абмеркаванне сучаснай культуры і будучыні, пра якую мы марым. 

    Далучайцеся да анлайн-трансляцыі, каб адсвяткаваць Дзень Волі разам!

    Апошнія навіны