8 «гарачых» пытанняў пра пашпарт Новай Беларусі
Пашпарт Новай Беларусі – адзін з самых амбіцыёзных праектаў дэмакратычных сіл. Таму зразумелая велізарная цікавасць да яго з боку людзей. Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Валер Кавалеўскі у размове з «Нашай Нівай» адказвае на найбольш актуальныя запыты, звязаныя з распрацоўкай дакумента і ўводам яго ва ўжытак.