Беларуская лідарка ў віленскім офісе сустрэлася з кіраўніком гендырэктарата Еўракамісіі па пытаннях пашырэння і палітыцы добрасуседства Гертам Янам Копманам.
Падчас сустрэчы Ціханоўская надала асаблівую ўвагу неабходнасці падтрымкі беларускіх незалежных медыя і адзначыла: пытанне стаіць надзвычайна востра. Лідарка звярнула ўвагу Копмана на тое, што сёлета многія СМІ сутыкнуліся з праблемай фінансавання і патрабуюць неадкладнай падтрымкі.
Адзначым, што ў красавіку ў Бруселю запланаваная сустрэча па пытаннях падтрымкі грамадзянскай супольнасці з шырокім удзелам беларусаў.