• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская: «Мне таксама хацелася б паскардзіцца, а можа нават паплакаць у жылетку»

    27 сакавіка, 2024

    III Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету адкрылася прамовай Святланы Ціханоўскай. Такі ж эмацыйна стрыманы выступ чакаўся ад лідаркі і пад канец мерапрыемства. Аднак заключная размова з удзельнікамі прагучала зусім у іншым тоне. 

    Паглядзіце відэа – такой беларускую лідарку бачыш нячаста…

    Святлана Ціханоўская: «Вы ведалі, што палітыкам таксама патрэбная падтрымка? Мне таксама час ад часу хацелася б паскардзіцца, а можа нават паплакаць у жылетку. Я магла б распавесці, як мяне сёння абразіў выраз «палітыкі любяць прыкрывацца палітзняволенымі». Я магла б распавесці, як часта да мяне звяртаюцца людзі і ініцыятывы – і скардзяцца адзін на аднаго. Просяць дапамагчы вырашыць канфліктныя сітуацыі. Я магла б паскардзіцца, што часам ад стомленасці мяне раздражняюць мае дзеці. Дзеці палітзняволенага, якім я прыкрываюся… Я магла б, але не буду. Бо я павінна быць моцнай, я не магу скардзіцца. Я павінна паказваць нам усім прыклад як не траціць свой рэсурс на публічнае высвятленне адносінаў, а працягваць працаваць. Дзякуй вам усім, што дапамагаеце мне быць моцнай і дапамагаеце быць моцнымі адзін аднаму. Разам мы ўсё здолеем».