Міністр адукацыі Чэхіі Мікулаш Бек прыняў кіраўніцу Аб’яднанага Пераходнага Кабінета ў Празе. Ціханоўская падзякавала за прызначэнне дзяржаўных стыпендыяў для беларускіх студэнтаў, у тым ліку былых палітзняволеных. Лідарка папрасіла міністра разглядзець магчымасць павелічэння колькасці стыпендыяў (не толькі на магістарскія, але і на бакалаўрскія праграмы), а таксама магчымасць новых выключэнняў з візавых абмежаванняў для студэнтаў з Беларусі.
Беларуская лідарка і міністр абмеркавалі іншыя варыянты супрацоўніцтва з Аб’яднаным Пераходным Кабінетам і Офісам Святланы Ціханоўскай у пытаннях падтрымкі беларускай моладзі і студэнцтва.