Падчас сустрэчы беларуская лідарка надала ўвагу пытанню падтрымкі тэлеканалу Белсат, незалежных медыя і грамадскіх ініцыятываў. Асобна Ціханоўская і Коваль абмеркавалі бягучую сітуацыю з беларускімі палітвязнямі, а таксама выдачу Польшчай візаў для беларусаў. Палітык запэўніў беларускую лідарку ў падтрымцы дэмакратычных сілаў Беларусі.
Пазней Павел Коваль узяў удзел у прэс-канферэнцыі ў фармаце «Люблінскай чацвёркі» з удзелам кіраўнікоў Камітэтаў па замежных справах парламентаў Польшчы, Літвы, Украіны. Ад Беларусі ўдзельнічаў галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.