• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская: «Задача беларусаў замежжа – не проста суперажываць беларусам унутры, а аказваць ім рэальную дапамогу»

    23 сакавіка, 2024

    Беларуская лідарка выступіла на адкрыцці III Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету. Госці мерапрыемства рэпрэзентуюць 21 краіну свету і больш за 100 ініцыятываў. 

    У вітальнай прамове Святлана Ціханоўская падкрэсліла: ніхто, акрамя беларусаў, не вырашыць нашыя праблемы:

    📌 «Вельмі часта мы, беларусы, сябе недаацэньваем. Нам можа здавацца, што нас мала, што мы ні на што не ўплываем. Многія расчароўваюцца, стамляюцца, адыходзяць ад справаў. Але мы ні на што не ўплываем толькі тады, калі не дзейнічаем».

    📌 «Я цудоўна разумею: ёсць вялікая спакуса – вярнуцца нарэшце да спакойнага, размеранага жыцця. Але калі рухацца ў плыні руціны, мы рызыкуем згубіць не толькі сваю краіну, сваіх людзей, але і саміх сябе».

    📌 «Задача беларусаў замежжа – не проста суперажываць беларусам, якія змагаюцца ўнутры краіны, а аказваць ім рэальную дапамогу і адстойваць беларускія інтарэсы за мяжой. Падтрымліваць сем’і палітзняволеных. Клапаціцца пра тых, хто зазнаў пераслед і застаўся без працы і без дома. Лабіраваць пытанне візаў і міжнароднай дапамогі. Дабівацца прыцягнення да адказнасці злачынцаў рэжыму. І безумоўна, дапамагаць Украіне і набліжаць яе перамогу».

    📌 «Мы з вамі сапраўдная сіла. Магчыма, пакуль не арганізаваная ідэальна. Але нам нішто не замінае ўдасканаліць сваю працу. І для гэтага мы сёння сабраліся тут».