• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Адкрыты конкурс для ўдзелу ў фестывалі дыскусіяў LAMPA у Латвіі

    27 сакавіка, 2024

    Арганізацыя FreeBelarus, беларуская жаночая арганізацыя «Māra» і Офіс Святланы Ціханоўскай возьмуць удзел у летнім фестывалі дыскусіяў LAMPA у Цэсісе (Латвія). 5 і 6 ліпеня ў «Намёце кепскіх суседзяў» пройдуць дыскусіі, гульні, ранішнія практыкаванні і іншыя актыўнасці, прысвечаныя тэме дэмакратычнай Беларусі.

    Каб забяспечыць разнастайнасць і задаволіць інтарэсы беларускай дыяспары, дзве падзеі будуць абраныя праз адкрыты конкурс – і менавіта да ўдзелу ў ім запрашаюцца няўрадавыя арганізацыі і ініцыятывы з Латвіі, Літвы і Эстоніі. Мы заклікаем далучыцца да конкурсу як беларускія дыяспары, так і іншыя арганізацыі з краінаў Балтыі.

    Штогадовы фестываль дыскусіяў LAMPA праходзіць у маляўнічым горадзе Цэсіс, які знаходзіцца непадалёку ад сталіцы Латвіі Рыгі.

    У рамках фестывалю пройдзе больш за 300 мерапрыемстваў на розныя тэмы: дыскусіі, майстар-класы, конкурсы, спектаклі, гульні і перформансы. За дыскусіямі таксама можна сачыць анлайн на сайце фестывалю.

    Галоўная місія фестывалю LAMPA – умацаванне культуры дэмакратыі, дэбатаў і паважлівых размоваў у Латвіі. Штогод яго наведвае больш за 20 тысяч чалавек – івэнт становіцца месцам сустрэчы няўрадавых арганізацыяў, органаў дзяржаўнага кіравання і мясцовых уладаў.

    Хто можа падаць заяўку: любая няўрадавая арганізацыя ці ініцыятыва з Латвіі, Літвы і Эстоніі, што хоча арганізаваць мерапрыемства ў рамках беларускай праграмы. Асноўныя прынцыпы ўдзелу ў LAMPA:

    • Так – ветлівай размове. Не – мове варожасці.
    • Кожны арганізатар бярэ адказнасць за сваё мерапрыемства: змест і сцэнарый, спікераў і іншых удзельнікаў, камунікацыю ў сацыяльных сетках.
    • Вітаецца дыскусія і прыцягненне аўдыторыі з дапамогай розных фарматаў.
    • Разнастайнасць цэніцца. Гэта не маналог пра людзей, якія адрозніваюцца ад нас. Мы запрашаем іх, каб размаўляць разам.
    • Тут няма месца рэкламе. Мы не рэкламуем тавары і паслугі.
    • Мы падкрэсліваем важнасць дэмакратыі і культуры дыскусіі.

    Як падаць заяўку: запоўніце анлайн-форму. 

    Дэдлайн падачы: 10 красавіка 2024, 23:59 (па Мінску).

    Што будзе далей: незалежныя эксперты і эксперткі будуць ацэньваць заяўкі.  Мы паведамім пра вынікі па электроннай пошце да 29 красавіка.

    Для вашага ўдзелу ў LAMPA мы прапануем: сцэнічнае і гукавое абсталяванне, перакладчыка на латышскую мову (пры неабходнасці), ментара, піяршчыка, валанцёраў на месцы мерапрыемства.

    Вы забяспечваеце самастойна: напаўненне мерапрыемства і яго правядзенне, лагістыку ўдзельніц і ўдзельнікаў і іх знаходжанне ў Цэсісе. Вы можаце падаць заяўку ў іншыя арганізацыі і фонды на дадатковыя сродкі для мерапрыемства, пакрыцця выдаткаў на транспарт і пражыванне ў Латвіі. Мы не забяспечваем фінансавую падтрымку.

    Перш чым запоўніць форму, даведайцеся больш пра сам фестываль LAMPA.

    Інструкцыі для арганізатараў мерапрыемстваў LAMPA

    Відэаархіў LAMPA

    Як выглядала LAMPA 2023 

    Больш інфармацыі пра фестывалі дэмакратыі ў рэгіёне

    Па дадатковых пытаннях можна звяртацца на freebelaruslv@protonmail.com.

    Апошнія навіны