Святлана Ціханоўская і Марцін Дворжак абмеркавалі падтрымку беларускіх дэмакратычных сілаў у кампаніі за еўрапейскую перспектыву для Беларусі і палітыку санкцыяў – каб з аднаго боку ізаляваць рэжым, але не ізаляваць беларусаў.
Абмеркавалі таксама і візавую палітыку: Ціханоўская заклікала да пашырэння практыкі выдачы візаў (зараз выдаюцца ў асноўным візы на гуманітарных падставах і на падставах студэнцтва). Беларуская лідарка прапанавала дадаць новыя візавыя выключэнні – для сваякоў тых, хто пражывае ў Чэхіі, у тым ліку студэнтаў.
Святлана Ціханоўская і Марцін Дворжак абмеркавалі падтрымку для беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, у тым ліку палка Каліноўскага, а таксама незалежных медыя.
Акрамя таго, міністр па Еўрапейскі справах і беларуская лідарка абмеркавалі супрацоўніцтва паміж чэшскімі ўладамі, чэшскай грамадзянскай супольнасцю і Офісам дэмакратычных сілаў у Празе.