• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Сустрэча з бацькамі беларускіх школьнікаў Літвы: пра што ішла гаворка?

    29 сакавіка, 2024

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з групай бацькоў беларускіх школьнікаў, якія выступілі з ініцыятывай стварэння новых пачатковых класаў з беларускай мовай навучання ў Вільні. У сустрэчы таксама ўдзельнічалі дарадца па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова і дарадца па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхава. Падчас размовы была абмеркаваная неабходнасць праграмаў інтэграцыі для беларускіх дзетак у Літве, курсы літоўскай мовы для настаўнікаў і стварэнне падручнікаў на беларускай мове. 

    У прыватнасці, бацькі звярнуліся да беларускай лідаркі з заклікам падтрымаць намаганні па адкрыцці новых пачатковых класаў у Скарынаўскай гімназіі. Гэтая ўстанова – сёння адзіная школа ў Літве, дзе навучанне адбываецца на беларускай мове. Пры гэтым дзеці вывучаюць і літоўскую, і іншыя замежныя мовы. 

    За апошнія тры гады беларуская дыяспара ў Вільні значна павялічылася. Адпаведна, вырас і попыт на навучанне на беларускай мове. Гімназія Францыска Скарыны не можа прыняць усіх ахвотных, і дзяцей перанакіроўваюць у іншыя, як правіла – рускамоўныя школы.

    Бацькі адзначылі, што перамовы з мэрыяй Вільні ўжо пачаліся – і падкрэслілі: станоўчае вырашэнне пытання дазволіць дзецям не толькі вучыцца на роднай мове, але і забяспечыць ім эфектыўную інтэграцыю ў літоўскае грамадства. Таксама ініцыятыва дасць магчымасць беларускім школьнікам атрымаць высакаякасную адукацыю і выхаванне, заснаваныя на дэмакратычных еўрапейскіх каштоўнасцях. 

    Таксама абмеркавалі неабходнасць праграмаў інтэграцыі для беларускіх дзетак у Літве, курсы літоўскай мовы для настаўнікаў і стварэнне падручнікаў на беларускай мове.

    Аднак улады горада не могуць дакладна ацаніць попыт на беларускамоўнае навучанне, і таму звяртаемся да бацькоў беларускамоўных дзетак падаваць заяўкі праз афіцыйны сайт гарадскіх уладаў. Як гэта зрабіць?

    1. Падаць заяўку праз сайт http://svietimas.vilnius.lt/ у Скарынаўскую гімназію. Калі вы пазначаеце толькі яе адну, то сістэма прымае заяўку аўтаматычна.

    2. Калі вы хочаце дадаць яшчэ дзве школы (як прадугледжвае форма), то давядзецца падаваць заяўку ў ручным рэжыме праз электронную пошту адзела адукацыі mokyklos@vilnius.lt. Справа ў тым, што сістэма не дае падаць заяўку ў школы з рознымі мовамі навучання, а з беларускай мовай у Вільні толькі Скарынаўка.

    3. Як толькі вы падалі заяўку, запоўніце, калі ласка, вось гэтую форму: https://forms.gle/wAWxhJ9jRRNNR8pb7 (Так ініцыятыўная група бацькоў, якая займаецца гэтым пытаннем, зможа даведацца, колькі заявак ужо пададзена ў аддзел адукацыі). 

    ✨ Калісьці Скарынаўская гімназія ў Вільні таксама пачыналася з асобных класаў. Цяпер самы важны і самы складаны этап. Калі назбіраюцца дзеці ў гэтыя першыя класы, далей будзе прасцей пашыраць ініцыятыву і на сярэднія класы. Але калі сёлета не атрымаецца, то пераканаць кіраўніцтва Вільні, што беларусам сапраўды патрэбныя дадатковыя беларускія класы, будзе значна складаней.

    ✅ Размова ідзе пра навучанне па-беларуску з інтэнсіўнай літоўскай.

    Апошнія навіны