Дэлегацыя пад кіраўніцівам спецпасланніка ЕС па пытаннях Усходняга партнёрства Дзірка Шубеля наведала Офіс Святланы Ціханоўскай у Вільні. У склад дыпламатычнай дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі Бельгіі, Чэхіі, Германіі, Іспаніі, Фінляндыі, Францыі, Італіі, Эстоніі, Латвіі, Даніі, Літвы, Нідэрландаў, Румыніі, Польшчы, Ірландыі і Грэцыі.
Беларуская лідарка распавяла палітыкам пра важнасць Усходняга партнёрства для беларусаў і падкрэсліла неабходнасць паглыбляць удзел беларусаў у праграме.
У прамове Святлана Ціханоўская выказала наступныя прапановы:
- пашырыць практыку выдачы візаў для беларусаў і спрасціць умовы іх атрымання;
- адкрыць стыпендыяльныя праграмы і абмены для беларусаў;
- спрасціць працэдуру легалізацыі ў краінах Еўрасаюза па прынцыпе Польшчы і Літвы, а менавіта: выдаваць дакументы замежніка, ВНЖ, зняць патрабаванні апастылю;
- прызначэнне спецпасланікаў па сувязях з дэмакратычнай Беларуссю;
- уключэнне Беларусі ў праграмы Усходняга партнёрства;
- падтрымка беларускім незалежным медыя і рэпрэсаваным;
- падтрымка праекта новага беларускага пашпарта.