Падчас візіту ў Прагу Святлана Ціханоўская наведала офіс «Радыё Свабода» і дала інтэрв’ю, дзе распавяла, паміж іншым, пра планы дэмсілаў на прэзідэнцкія выбары ў Беларусі ў 2025 годзе.
Святлана Ціханоўская: «Якая б ні была кампанія, гэта будзе кампанія выбараў Лукашэнкі, што будзе стэрыльнае поле. Але мы павінны ў звязку з гэтай падзеяй мабілізаваць людзей. Сітуацыя можа змяняцца і ў нас, і ва Украіне. Можа нават і ў Расіі, чорт іх ведае. Тады будзем глядзець. Але мы павінны быць моцныя як структуры, павінны ўмацоўваць сеткі людзей унутры краіны і за межамі, каб дзейнічаць разам».
Глядзець інтэрв’ю цалкам – па спасылцы.