• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская: «Трагедыя будзе не па тэлевізары, мы будзем глядзець прама на яе»

    22 сакавіка, 2024

    Нацыянальная лідарка Беларусі пракаментавала тэракт у падмаскоўным «Крокус Сіці хол»:

    «Сёння ў канцэртным комплексе «Крокус Сіці хол» адбыўся тэракт, які нагадаў мне пра падзеі напачатку 2000-х. Захоп «Норд-Оста», закладнікі ў Беслане… Трагедыя, якая і тады аказалася падставай для вайны.

    Калі гэта і зараз стане падставай для аб’яўлення вайны, то мы будзем не пабочнымі назіральнікамі. Цяпер маштабаванне вайны азначае прамую небяспеку для Беларусі, якую Расія зробіць паўнавартаснай удзельніцай сваіх планаў. Трагедыя будзе не па тэлевізары, мы будзем глядзець прама на яе.

    Я выказваю шчырыя спачуванні сем’ям і блізкім загінуўшых у гэтай жахлівай трагедыі. І жадаю здароўя ўсім тым, хто пацярпеў.

    Таксама я далучаюся да закліку майго намесніка ў Аб’яднаным Пераходным Кабінеце Паўла Латушкі. І прашу беларусаў паклапаціцца пра сваю бяспеку, пазбягаць натоўпаў людзей і ўважліва назіраць за тым, што будзе адбывацца на тэрыторыі Беларусі ў бліжэйшы час».

    Апошнія навіны