У інтэрв’ю «Радыё Свабода» Святлана Ціханоўская распавяла пра стаўленне да назвы «выпадковай прэзідэнткі» і перыядычнае жаданне сысці.
📌 Калі вас запытаюць, ці выпадковая вы прэзідэнтка, што вы адкажаце?
«Я з гэтым згодная. Лёс мяне да такога не падрыхтаваў. Гэта быў аднамомантны выбар. Канечне, выпадковая. Той шлях, які я прайшла і праходжу, гэта цяжкі шлях. Але можа, усё выпадковае не выпадкова», – падкрэсліла Ціханоўская.
📌 Чаму ўжо немагчыма сысці, ці хацелі б вы?
«Такая думка праскоквае, можа, кожную раніцу ці кожны вечар, калі ты без сілаў. Але я разумею, што не магу, бо я ўзяла на сябе гэтую адказнасць, людзі ўзялі на сябе адказнасць. Я разумею, што я не адна і не магу разбіць «кулак», які ў нас ёсць, што сысці не маю права, не магу. Колькі вытрываю, столькі буду побач з людзьмі», – адзначыла беларуская лідарка.
Паглядзець інтэрв’ю цалкам можна тут.