Стратэгічны дыялог з ЗША, беларуска-літоўская канферэнцыя. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 2-8 снежня
СТРАТЭГІЧНЫ ДЫЯЛОГ ПАМІЖ ДЭМАКРАТЫЧНЫМІ СІЛАМІ І ЎРАДАМ ЗША У Вільні прайшоў Стратэгічны дыялог з урадам Злучаных Штатаў Амерыкі. Сустрэчу ўзначалілі намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША Крыстафер Сміт і нацыянальная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская. У дыялогу прынялі ўдзел прадстаўнікі дэмакратычных інстытутаў Беларусі, грамадзянскай супольнасці, праваабарончых арганізацыяў і медыя. Асноўныя тэмы: Палітычныя зняволеныя Грамадзянская супольнасць і медыя Расследаванні […]
09 снежня, 2024
Візіт у Канаду, адмова ў экстрадыцыі беларуса, акцыя падтрымкі Верамейчыка. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай за перыяд з 25 лістапада па 1 снежня
ВІЗІТ У КАНАДУ У Атаве адбыліся першыя стратэгічныя кансультацыі паміж урадам Канады і беларускімі дэмакратычнымі сіламі – аналаг Стратэгічнага дыялогу з ЗША. Пра правядзенне кансультацыяў было вырашана на сустрэчы Святланы Ціханоўскай з міністаркай замежных справаў Канады Мелані Жалі. Асноўная ўвага падчас кансультацыяў была прысвечаная падтрымцы незалежных СМІ, прыцягненню рэжыму Лукашэнкі да адказнасці за злачынствы супраць […]
03 снежня, 2024
Праца па кейсу дэпартацыі экс-байца Палка Каліноўскага ў Беларусь, візіты ў Эстонію, Аўстрыю і Канаду, 1000 дзён вайны ва Украіне. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 18-24 лістапада
ПРАЦА ПА КЕЙСУ ДЭПАРТАЦЫІ ЭКС-БАЙЦА ПАЛКА КАЛІНОЎСКАГА Ў БЕЛАРУСЬ З В’етнама дэпартавалі грамадзяніна Беларусі Васіля Верамейчыка, былога байца палка Каліноўскага, які ў 2020 годзе ўдзельнічаў у пратэстах у Беларусі, а затым пераехаў ва Украіну, дзе служыў намеснікам камандзіра батальёна «Волат». У 2024 годзе, пасля заканчэння службы, Васіль быў абраны ў Каардынацыйную раду і стаў сузаснавальнікам […]
26 лістапада, 2024
Сустрэча Марыі Калеснікавай з татам, «Бязвыбары-2025», Форум Астрожскіх у Кіеве. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай за 11-17 лістапада 2024
СУСТРЭЧА МАРЫІ КАЛЕСНІКАВАЙ З ТАТАМ 12 лістапада адбылася сустрэча Марыі Калеснікавай з яе татам у турэмнай бальніцы. Невядома, ці Калеснікава цяпер праходзіць лячэнне, ці яе прывялі з памяшкання камернага тыпу, дзе яна, хутчэй за ўсё, утрымліваецца. Апошні раз Марыя і яе тата бачыліся ў снежні 2022 года. Святлана Ціханоўская адрэагавала на навіну аб сустрэчы: «Маша, […]
19 лістапада, 2024
Беларусь у Радзе Еўропы, падзенне Берлінскай сцяны, вызваленне палітвязняў і акцыя памяці Рамана Бандарэнкі. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўская 4-10 лістапада
ВІЗІТ У СТРАСБУРГ На гэтым тыдні Святлана Ціханоўская наведала Страсбург с працоўным візітам. Падчас паездкі беларуская лідарка сустрэлася з кіраўніцтвам Рады Еўропы, а таксама ўзяла ўдзел ў Сусветным Форуме за дэмакратыю. Было прынятае рашэнне стварыць Інфармацыйны пункт Рады Еўропы па Беларусі ў Вільні, запусціць праграму стажыровак для беларусаў у Радзе Еўропы. Каардынацыйная Рада будзе браць […]
11 лістапада, 2024
Візіт у Ісландыю, вызваленне Андрэя Гнёта, новая хваля рэпрэсіяў. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай з 28 кастрычніка па 3 лістапада 2024
ВІЗІТ У ІСЛАНДЫЮ Святлана Ціханоўская правяла працоўны візіт у Ісландыю, дзе выступіла на 76-й сесіі Паўночнай Рады, сустрэлася з прэм’ер-міністрамі, спікерамі, а таксама міністрамі замежных справаў Нарвегіі, Швецыі, Фінляндыі, Даніі і Ісландыі. Ціханоўская заклікала кіраўнікоў Паўночных краінаў быць лідарамі ў падтрымцы Беларусі. Таксама Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнткай Ісландыі Халай Томасдоцір і дэпутатамі Паўночных краінаў. Ціханоўская […]
04 лістапада, 2024
Заява дэмакратычных сілаў пра «выбары» прэзідэнта Беларусі ў 2025, вынікі «Люксембургскіх рашэнняў», рэгістрацыя беларускіх аўто ў Латвіі. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 21–27 кастрычніка
АГУЛЬНАЯ ЗАЯВА ДЭМАКРАТЫЧНЫХ СІЛАЎ ПРА «ВЫБАРЫ» 2025 Дэмакратычныя сілы Беларусі выступілі з агульнай заявай наконт аб’яўлення рэжымам даты новых «выбараў» прэзідэнта ў Беларусі. Таксама Святлана Ціханоўская выказала сваю пазіцыю наконт прызначэння даты бязвыбараў у 2025 годзе. ПРАКТЫЧНЫЯ ВЫНІКІ «ЛЮКСЕМБУРГСКІХ РАШЭННЯЎ» Каманда Офіса распавяла пра практычныя вынікі прыняцця «Люксембургскіх рашэнняў». Гэта афіцыйны дакумент міжнароднай арганізацыі з […]
29 кастрычніка, 2024
Візіты ў Германію і Польшчу, Кубак Івуліна і Дзень маці ў Беларусі. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 14-20 кастрычніка
ПАДРЫХТОЎКА КАМПАНІІ 2025 ГОДУ Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаны Пераходны Кабінет і Каардынацыйная Рада рыхтуюць супольную стратэгію з нагоды так званых «выбараў», якія ў 2025 годзе збіраецца праводзіць рэжым. Дэмакратычныя сілы заклікаюць не прызнаваць выбары, і плануюць правесці альтэрнатыўную інфармацыйную кампанію. ВІЗІТ У ГЕРМАНІЮ 14-15 кастрычніка Святлана Ціханоўская наведала з рабочым візітам Германію. Падчас візіту беларуская […]
21 кастрычніка, 2024
Візіт у Нарвегію, новы спецыяльны дакладчык ААН па правах чалавека ў Беларусі, платформа «Гэта моладзь». Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 7-13 кастрычніка
ВІЗІТ У НАРВЕГІЮ Святлана Ціханоўская наведала Нарвегію з рабочым візітам, дзе выступіла на семінары па палітычных зняволеных у Осла. Ідэя правядзення семінару з’явілася падчас сустрэчы са спікерам Нарвежскага парламента Масудам Гарахані ў красавіку. Ціханоўская падкрэсліла важнасць міжнароднай падтрымкі і заклікала змагацца за вызваленне ўсіх палітвязняў, у тым ліку Алеся Бяляцкага. Акрамя таго яна адзначыла, што […]
15 кастрычніка, 2024
Візіт Святланы Ціханоўскай у Польшчу, зварот у МКС, канферэнцыя АБСЕ. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 30 верасня – 6 кастрычніка
ЗАПЫТ У МІЖНАРОДНЫ КРЫМІНАЛЬНЫ СУД Офіс Святланы Ціханоўскай паведаміў, што Міжнародны крымінальны суд (МКС) атрымаў запыт ад Літвы для пачатку расследавання злачынстваў рэжыму Лукашэнкі за рэпрэсіі пасля выбараў-2020 у дачыненні да беларусаў. Каманда Офіса падрыхтавала адказы на самыя актуальныя пытанні па гэтай справе. На прэс-канферэнцыі ў Гаазе Святлана Ціханоўская і кіраўнік НАУ Павел Латушка распавялі […]
09 кастрычніка, 2024
Удзел у Генасамблеі ААН, Рада па правах чалавека ААН. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 23-29 верасня
ВІЗІТ У ЗША На гэтым тыдні Святлана Ціханоўская была з працоўным візітам у Злучаных Штатах Амерыкі (Нью-Ёрк, Філадэльфія, Вашынгтон і Чыкага). Узяла ўдзел у мерапрыемствах Генасамблеі ААН, мерапрыемствах Atlantic Council, Clinton Global initiative, Concordia, Chicago Council on Global Affairs, CEPA, World Economic Forum, Lantos Foundation, а таксама выступіла ў University of Pennsylvania. Намеснік дзяржсакратара ЗША […]
30 верасня, 2024
Вызваленне палітвязняў, дапамога ахвярам паводкі і старт міжнароднага гуманітарнага фонду. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 16-22 верасня
ЗАПУСК МІЖНАРОДНАГА ГУМАНІТАРНАГА ФОНДУ Святлана Ціханоўская разам з беларускімі праваабаронцамі прадставіла Міжнародны гуманітарны фонд дапамогі рэпрэсавным. Фонд, які ўжо падтрымалі Швецыя і Нарвегія (1,5 млн еўра), будзе дапамагаць палітвязням і іх сем’ям, у першую чаргу тым, хто ўнутры краіны. Ціханоўская падкрэсліла, што фонд ствараецца як дадатак да існуючых праграмаў дапамогі і будзе дзейнічаць з акцэнтам […]
23 верасня, 2024
Адказнасць рэжыму за парушэнні правоў чалавека, дапамога палітвязням, справа Андрэя Гнёта, міжнароднае супрацоўніцтва. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 9 – 15 верасня
АДКАЗНАСЦЬ РЭЖЫМУ ЛУКАШЭНКІ Святлана Ціханоўская разам з міністаркай юстыцыі Літвы выступіла на адкрыцці міжнароднай канферэнцыі «Адказнасць за злачынствы і парушэнні правоў чалавека ў Беларусі» ў Вільні. Ціханоўская заклікала збіраць доказы злачынстваў рэжыму, выкарыстоўваць прынцып універсальнай юрысдыкцыі і механізмы міжнародных судоў для прыцягнення да адказнасці памагатых рэжыму. КАНФЕРЭНЦЫЯ ПА НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ІДЭНТЫЧНАСЦІ 14-15 верасня ў Варшаве Аб’яднаны […]
16 верасня, 2024
Сустрэчы з беларускімі ўцекачамі і былымі палітзняволенымі, вызваленне беларускі ў Арменіі, планы на 2025 год. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 2-8 верасня
ЭСКАЛАЦЫЯ НА БЕЛАРУСКА-УКРАІНСКАЙ МЯЖЫ Святлана Ціханоўская асудзіла спробы рэжыму па эскалацыі сітуацыі на беларуска-ўкраінскай мяжы і заявы дыктатара пра сцягванне беларускіх войскаў у памежныя раёны. Таксама 5 верасня ў Беларусі былі збітыя два дроны расійскія дроны-камікадзэ тыпу «Шахед». Гэта не першы выпадак: апошнімі месяцамі неба над Беларуссю рэгулярна прасякалі «Шахеды». Святлана Ціханоўская пракаментавала сітуацыю: «Я […]
09 верасня, 2024
З’езд беларусаў Паўночнай Амерыкі, суд па справе Андрэя Гнёта, дэпартацыя беларусаў Швецыі. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай за перыяд з 26 жніўня па 1 верасня 2024
СУСТРЭЧА З ДЭПУТАТАМІ ЕЎРАПАРЛАМЕНТА Святлана Ціханоўская сустрэлася з літоўскімі дэпутатамі Еўрапейскага парламента, каб абмеркаваць стратэгію перад выбарамі 2025 года, сітуацыю на беларускай мяжы з Украінай і дэпартацыю беларусаў з ЕС. Таксама абмеркавалі падтрымку Беларусі на парадку дня Еўрапейскага саюза і супрацоўніцтва паміж дэмакратычнымі сіламі і Еўрапарламентам. ДЭПАРТАЦЫЯ БЕЛАРУСАЎ СА ШВЕЦЫІ Офіс Святланы Ціханоўская пачаў перамовы […]
03 верасня, 2024
Акцыя салідарнасці з Андрэем Гнётам, заява па Арменіі, Міжнародны гуманітарны фонд і Дзень Незалежнасці Беларусі. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 19 – 25 жніўня
АКЦЫЯ САЛІДАРНАСЦІ З АНДРЭЕМ ГНЁТАМ Ва ўсім свеце адбыліся акцыі салідарнасці з Андрэем Гнётам, арганізаваныя беларускімі дыяспарамі. Нагодай стала пасяджэнне апеляцыйнага суду, якое адбудзецца 27 жніўня. Каманда Офіса Святланы Ціханоўскай актыўна працуе над гэтым кейсам і выказвае поўную падтрымку Андрэю Гнёту ў яго барацьбе за свабоду. ЗАЯВА ПА АРМЕНІІ Святлана Ціханоўская выступіла з катэгарычным асуджэннем […]
26 жніўня, 2024
Вызваленне палітвязняў, перагляд абмежаванняў супраць беларускіх аўтамабіляў Літвой, дзень народзінаў Сяргея Ціханоўскага. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўская 12-18 жніўня
ВЫЗВАЛЕННЕ ПАЛІТВЯЗНЯЎ На гэтым тыдні было анансавана магчымае вызваленне 30 палітвязняў. Святлана Ціханоўская падкрэсліла важнасць вызвалення ўсіх, хто цяпер несправядліва знаходзіцца за кратамі. У пачатку ліпеня з беларускіх турмаў былі вызваленыя 15 чалавек. За кратамі, па сукупных дадзеных праваабаронцаў, застаецца мінімум 1400 палітвязняў. ПЕРАГЛЯД АБМЕЖАВАННЯЎ СУПРАЦЬ БЕЛАРУСКІХ АЎТАМАБІЛЯЎ Офіс Святланы Ціханоўскай вітае ўвядзенне выключэнняў на […]
19 жніўня, 2024
Чацвёртая гадавіна выбараў-2020, выключэнне БНР са спісу дзяржаўнасці і новыя патрабаванні для навукоўцаў. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 5–11 жніўня
ЧАЦВЁРТАЯ ГАДАВІНА ПРЭЗІДЭНТСКІХ ВЫБАРАЎ-2020 У БЕЛАРУСІ У пятніцу 9 жніўня ў многіх краінах прайшлі мітынгі ў гонар чацвёртай гадавіны пачатку пратэстаў у Беларусі. У гэты дзень Святлана Ціханоўская заклікала развіваць беларускую супольнасць за мяжой і падтрымліваць адно аднаго ў барацьбе за перамены, а пасля беларуская нацыянальная лідарка падзякавала ўсім, хто далучыўся да акцый салідарнасці: «Гэта […]
12 жніўня, 2024
Канферэнцыя «Новая Беларусь». Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 29 ліпеня – 4 жніўня.
КАНФЕРЭНЦЫЯ «НОВАЯ БЕЛАРУСЬ» 3 – 4 жніўня ў Вільні прайшла трэцяя штогадовая Канферэнцыя «Новая Беларусь», якую арганізаваў Офіс Святланы Ціханоўскай. Канферэнцыя сабрала больш за 300 прадстаўнікоў беларускіх грамадскіх арганізацый і палітычных структураў, палітыкаў, дыпламатаў, экспертаў, актывістаў і журналістаў. Былі прадстаўленыя больш за 100 арганізацый і ініцыятываў. Трансляцыю канферэнцыі анлайн на розных платформах паглядзелі больш за […]
09 жніўня, 2024
30 год дыктатуры, абмежаванні супраць беларускіх аўтамабіляў. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 22-28 ліпеня
ДЗЕНЬ АБВЯШЧЭННЯ СУВЕРЭНІТЭТУ БЕЛАРУСІ 27 ліпеня 1990 года была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з гэтай нагоды: «Незалежнасць пачынаецца з кожнага з нас: як толькі мы прымаем адказнасць за свой лёс». АБМЕЖАВАННІ ЕС ДЛЯ БЕЛАРУСКІХ АЎТАМАБІЛЯЎ Офіс Святланы Ціханоўскай і Аб’яднаны пераходны кабінет працягвае кансультацыі з Польшчай, Літвой, Латвіяй […]
29 ліпеня, 2024
Саміт еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Вялікабрытаніі, візіт у Польшчу, новыя абмежаванні на мяжы Беларусі з ЕС. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 15-21 ліпеня 2024
САМІТ ЕЎРАПЕЙСКАЙ ПАЛІТЫЧНАЙ СУПОЛЬНАСЦІ Святлана Ціханоўская ўдзельнічала ў Саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці, які прайшоў 18 ліпеня ў Вялікабрытаніі па запрашэнні новага прэм’ера Вялікабрытаніі Кіра Стармера. Падчас Саміту беларуская лідарка сустрэлася з кіраўнікамі такіх краінаў як: Германія, Украіна, Фінляндыя, Італія, Іспанія, Малдова, Літва, Эстонія, Харватыя, Данія, Нідэрланды, Грэцыя Славенія, Косава, Чэхія, Арменія, Ісландыя, а таксама з […]
22 ліпеня, 2024
Візіт у ЗША, прызначэнне спікераў КР, фестываль Tutaka. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 8-14 ліпеня 2024
ВІЗІТ У ЗША З 9 па 12 ліпеня Святлана Ціханоўская наведала Вашынгтон, дзе ўзяла ўдзел у Публічным форуме НАТА па запрашэнні Генеральнага Сакратара Енса Столтэнберга. Падчас форуму Ціханоўская ўзяла ўдзел у шоу «Morning Joe» ды сумесна з Нэнсі Пэлосі напісала калонку для The Washington Post, y якой яны акцэнтавалі ўвагу на тыраніі ва ўсходняй Еўропе […]
16 ліпеня, 2024
Вызваленне палітвязняў, візіт у Латвію, Дзень Незалежнасці ў Беларусі і каранацыя Міндоўга ў Вільні. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 1-7 ліпеня 2024
ВЫЗВАЛЕННЕ ПАЛІТВЯЗНЯЎ На гэтым тыдні стала вядома пра вызваленне некалькіх палітвязняў з беларускіх калоніяў, у тым ліку Рыгора Кастусёва з анкалогіяй. У большасці з 15 вызваленых палітвязняў тэрміны зняволення заканчваліся ў бліжэйшыя месяцы. Святлана Ціханоўская падкрэсліла важнасць вызвалення ўсіх палітвязняў. ВІЗІТ У ЛАТВІЮ Беларуская лідарка Святлана Ціханоўская наведала Латвію – Даўгаўпілс, Цэсіс, Рыгу. Сустрэлася з […]
08 ліпеня, 2024
Кансультатыўная група «Беларусь – Еўрасаюз», сустрэча з Жазэпам Барэлем. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 24–30 чэрвеня
КАНСУЛЬТАТЫЎНАЯ ГРУПА «БЕЛАРУСЬ – ЕЎРАСАЮЗ» 25 – 26 чэрвеня Святлана Ціханоўская знаходзілася ў Бруселі, дзе ўзяла ўдзел у трэцім пасяджэнні Кансультатыўнай групы «Беларусь – Еўрасаюз». З беларускага боку ўдзельнічалі прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйнай рады, Аб’яднанага пераходнага кабінета, НДА, праваабаронцаў і медыя. З боку заходніх партнёраў да яе далучыліся палітыкі, праваабаронцы і эксперты па міжнародных […]
02 ліпеня, 2024
Сустрэчы з Генсекам Рады Еўропы і міністрам замежных справаў Арменіі, сустрэча з беларусамі ў Вільні. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўская 17-23 чэрвеня
СУПРАЦОЎНІЦТВА З РАДАЙ ЕЎРОПЫ Святлана Ціханоўская сустрэлася з Генеральнай Сакратаркай Рады Еўропы Марыяй Пейчынавіч-Бурыч у сваім офісе ў Вільні. Падчас размовы яны абмеркавалі працяг працы Кантактнай групы, распрацоўку дарожнай карты па ўступленні Беларусі ў Раду Еўропы і стварэнне інфармацыйнага пункта Рады Еўропы ў Вільні. Пасля сустрэчы Ціханоўская і Пейчынавіч-Бурыч далі брыфінг для прэсы. СУПРАЦОЎНІЦТВА З […]
25 чэрвеня, 2024
Працоўныя візіты ў ЗША, атрыманне прэміі NED Democracy Medal і першае пасяджэнне новага склікання Каардынацыйнай Рады. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўская 10–16 чэрвеня
ВІЗІТ У ЗША 11-14 чэрвеня ў Святланы Ціханоўскай адбыўся працоўны візіт у Вашынгтон, падчас якога яна сустрэлася з амбасадарамі і дыпламатамі краін Вялікай сямёркі дзе падкрэсліла важнасць міжнароднай падтрымкі і санкцыйнага ціску на рэжым Лукашэнкі. Таксама адбылася сустрэча з экс-спікеркай Палаты прадстаўнікоў ЗША і сенатарамі, з намеснікам Дзяржаўнага сакратара па палітычных пытаннях, дарадцам па нацыянальнай […]
17 чэрвеня, 2024
«Люксембургскія рашэнні» для Беларусі, новая Каардынацыйная Рада. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 3-9 чэрвеня
ВІЗІТ У ЛЮКСЕМБУРГ 5-7 чэрвеня Святлана Ціханоўская наведвала Люксембург, дзе сустрэлася з віцэ-прэм’ерам і Міністрам замежных справаў, спікерам парламента, выступіла на Міжнароднай канферэнцыі «Люксесбургскія рашэнні», прысвечанай вырашэнню праблем беларусаў у выгнанні, візаў, легалізацыі, падтрымкі нацыянальнай ідэнтычнасці. Удзел у канферэнцыі ўзялі прэзідэнт ПАРЕ Тэодарас Русопулас, спікер і віцэ-прэм’ер Люксембургу, дэпутаты, дыпламаты і палітыкі з больш чым […]
10 чэрвеня, 2024
Вынікі выбараў у Каардынацыйную Раду, гадавіна затрымання Сяргея Ціханоўскага, візіт у Партугалію. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 27 траўня–2 чэрвеня
ВЫНІКІ ВЫБАРАЎ У КААРДЫНАЦЫЙНУЮ РАДУ 25-27 траўня прайшлі выбары ў Каардынацыйную Раду. Абраныя 80 дэлегатаў, якія прадстаўляюць 8 палітычных групаў і ініцыятываў, куды ўваходзяць як палітыкі і актывісты, так і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці і медыя. Святлана Ціханоўская выказала ўдзячнасць усім, хто прыняў удзел у выбарах у Каардынацыйную Раду, нягледзячы на ціск і рэпрэсіі з боку […]
04 чэрвеня, 2024
Візіт у Швецыю, канферэнцыя «Новая Беларусь», Кангрэс па палітвязням у Празе. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 20-26 траўня 2024
ВІЗІТ У ШВЕЦЫЮ На пачатку тыдня Святлана Ціханоўская правяла працоўны візіт у Швецыю. 20 траўня беларуская лідарка сустрэлася з прэм’ер-міністрам Швецыі і міністаркай па еўрапейскіх справах. Падчас сустрэчы яны абмеркавалі пытанні падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці і незалежных медыя, выдачы візаў для беларусаў і беларусак, падтрымкі палітвязняў і іншыя. Святлана Ціханоўская падзякавала міністру за запуск працэдураў […]
28 мая, 2024