• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Візіт у Польшчу, сустрэча з дакладчыкамі ПАРЕ і спікерам літоўскага Сейма. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 6-12 студзеня

    13 студзеня, 2025

    ВІЗІТ У ПОЛЬШЧУ

    Святлана Ціханоўская правяла працоўны візіт у Варшаву. Падчас візіту лідарка дэмакратычных сілаў сустрэлася з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам, прэм’ер-міністрам Дональдам Тускам, міністрам замежных справаў Радаславам Сікорскім, міністаркай нацыянальнай адукацыі Барбарай Навацкай, міністрам развіцця і тэхналогіяў Кшыштафам Пашыкам, маршалкам Сейма Шыманам Галоўням. Асноўныя вынікі візіту: вынікі так званых «выбараў» 26 студзеня не будуць прызнаныя, як і легітымнасць Лукашэнкі пасля гэтай даты; узмацненне намаганняў па вызваленні палітвязняў; беларускія атэстаты аб сярэдняй адукацыі будуць прызнавацца; новыя міграцыйныя абмежаванні ў Польшчы не закрануць беларусаў; памежныя пераходы застануцца адкрытымі для пасажыраў.

    Акрамя таго Святлана Ціханоўская падпісала мемарандум аб паразуменні з генеральным сакратаром Супольнасці дэмакратыяў Мантасам Адоменасам, выступіла на супольным пасяджэнні Польскага Сейма, Сената і Камітэтаў па замежных і еўрапейскіх справах, і ўручыла ўзнагароды Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. У межах візіту лідарка дэмакратычных сілаў выступіла перад журналістамі на прэс-брыфінгу.

    СУСТРЭЧА З ДАКЛАДЧЫКАМІ ПАРЕ

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з дакладчыкамі ПАРЕ па Беларусі Рышардам Петру і Эмануэлісам Зінгерысам, каб абмеркаваць планы супрацоўніцтва на 2025 год. Асноўная ўвага нададзеная падрыхтоўцы новай рэзалюцыі па Беларусі, арганізацыі спецыяльнай канферэнцыі, а таксама падрыхтоўцы прававой экспертызы Канстытуцыі Новай Беларусі

    СУСТРЭЧА СА СПІКЕРАМ ЛІТОЎСКАГА СЕЙМА

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з новым спікерам літоўскага Сейма Саўлюсам Сквярнялісам. На сустрэчы абмяркоўваліся спосабы вызвалення палітвязняў і падтрымка беларусаў у Літве, непрызнанне фальшывых «выбараў» у Беларусі, пагрозы рэгіянальнай і нацыянальнай бяспекі, а таксама беларуска-літоўскія адносіны.

    БЯЗВЫБАРЫ 2025

    Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў напярэдадні бязвыбараў-2025. Яна адзначыла, што Беларусь – гэта людзі, якія, нягледзячы ні на што, застаюцца моцнымі і надзейнымі, а не сістэма ці так званыя «выбары».

    ВІКТАР БАБАРЫКА

    8 студзеня Віктар Бабарыка з’явіўся на кароткім відэа, запісаным у пакоі Наваполацкай калоніі. Да гэтага ён больш за 600 дзён знаходзіўся ў рэжыме «інкамунікада». Святлана Ціханоўская адрэагавала на навіну: «Спыненне рэжыму інкамунікада – гэта першы крок. А наступным павінна быць вызваленне тых, хто апынуўся за кратамі з-за сваіх поглядаў. І спыненне ўсіх палітычных рэпрэсіяў супраць беларусаў».

    БЕЛАРУСЫ ГОДНЫЯ ЛЕПШАГА

    26 студзеня ў Варшаве адбудзецца важная падзея для ўсіх, хто неабыякавы да лёсу Беларусі – форум «Беларусы годныя лепшага». Падрабязнасці глядзіце па спасылцы.

    ПРАВАСЛАЎНАЕ РАСТВО

    Святлана Ціханоўская павіншавала праваслаўных беларусаў з Раством: «Я зычу кожнаму беларусу ў гэтыя святочныя дні быць побач са сваімі сем’ямі, захоўваць падтрымку адно аднаго».

    ЗАДАЧЫ ЗНЕШНЕПАЛІТЫЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ДЭМАКРАТЫЧНЫХ СІЛАЎ

    Офіс Святланы Ціханоўскай падрыхтаваў спіс кароткатэрміновых прыярытэтных задачаў знешнепалітычнай дзейнасці дэмакратычных сілаў Беларусі. 

    ПОЛЬСКАЯ ВІЗА ДЛЯ БЕЛАРУСАЎ

    Дарадца Святланы Ціханоўскай Леанід Марозаў распавёў, як грамадзяне Беларусі могуць падаваць дакументы на атрыманне польскіх візаў, выкарыстоўваючы завераныя запрашэнні ад сваякоў, якія пражываюць у Польшчы са статусам міжнароднай абароны.

    ЛІЧБА ДНЯ

    Каманда Офіса Святланы Ціханоўскай распачала новую рубрыку «Лічба дня», у якой распавядае пра важныя факты, якія адлюстроўваюць рэчаіснасць у Беларусі пасля 30 гадоў дыктатуры Лукашэнкі. 

    СПРАВАЗДАЧА ПРА РЭПРЭСІІ Ў БЕЛАРУСІ

    У чэрвені 2025 года спецыяльны дакладчык па правах чалавека ў Беларусі прадставіць чарговы даклад на сесіі Рады па правах чалавека ААН. У сувязі з гэтым стартуе збор інфармацыі аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі ў перыяд з 1 красавіка 2024 года па 31 сакавіка 2025 года. Падрабязнасці па спасылцы

    ВЫНІКІ МЕСЯЦА

    Офіс Святланы Ціханоўскай падвёў вынікі месяца і сабраў галоўныя падзеі, новыя даследаванні і значныя дасягненні актывістаў і арганізацыяў дэмакратычнай супольнасці.

    МЕДЫЯ

    Каментары і інтэрв’ю Святланы Ціханоўскай беларускім і замежным медыя: БелСАТ (Беларусь), AFP (Міжнароднае), TVP World (Польшча), Delfi (Літва), Polskie Radio (Польшча), LRT (Літва), Baltic Times (Балтыйскія краіны), LRT (Літва). 

     

    Апошнія навіны