• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Што Ціханоўская абмеркавала з міністрам замежных справаў Польшчы?

    09 студзеня, 2025

    Беларуская лідарка сустрэлася з міністрам замежных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім падчас працоўнага візіту ў Варшаву. Намеснік Святланы Ціханоўскай у Аб’яднаным Пераходным Кабінеце Павел Латушка таксама ўзяў удзел у размове.

    Якія пытанні палітыкі ўздымалі падчас дыялогу?
    ➖шляхі вызвалення і спосабы падтрымкі беларускіх палітвязняў, у тым ліку – Анджэя Пачобута;
    ➖падарожныя дакументы, якія цяпер выдаюць на год: прагучала прапанова выдаваць іх на 3-5 гадоў. Міністр пагадзіўся паспрыяць вырашэнню гэтага пытання;
    ➖патрэба новай праграмы рэлакацыі для беларускага бізнесу;
    ➖стварэнне міжміністэрскай групы з удзелам МУС, МЗС і Міністэрства Юстыцыі для хуткага вырашэння праблемаў беларускай дыяспары ў Польшчы;
    ➖падтрымка медыя і грамадзянскай супольнасці;
    ➖#бязвыбары2025: абмеркавалі стратэгію дэмакратычных сілаў, нелегітымнасць Лукашэнкі і мерапрыемства ў Варшаве;
    ➖Беларусь як прыярытэт падчас старшынства Польшчы ў ЕС.

    Асаблівую ўвагу палітыкі надалі пытанням выдачы візаў і забеспячэння мабільнасці беларусаў. Святлана Ціханоўская адзначыла: актывісты за мяжой сутыкаюцца з цяжкасцямі пры атрыманні візаў, а вялікай колькасці моладзі адмаўляюць у выдачы студэнцкіх візаў.

    У сувязі з гэтым лідарка прапанавала спрасціць умовы для атрымання студэнцкіх і працоўных візаў, а таксама разглядзець магчымасць выдачы шэнгенскіх візаў на больш працяглы тэрмін. Акрамя таго, Ціханоўская заклікала выпрацаваць эфектыўны механізм для выдачы візаў у трэціх краінах – напрыклад, у Грузіі.

    Апошнія навіны