• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Кароткатэрміновыя прыярытэтныя задачы знешнепалітычнай дзейнасці дэмакратычных сілаў Беларусі   

    08 студзеня, 2025

    Нашая місія – НЕЗАЛЕЖНАЯ ДЭМАКРАТЫЧНАЯ ЕЎРАПЕЙСКАЯ БЕЛАРУСЬ

    Галоўныя мэты:                                                                                                                                     

    1. Незалежнасць: ствараць умовы дзеля захавання беларускай дзяржавы і нацыі, супрацьстаяць спробам размывання суверэнітэту Беларусі, які знаходзіцца пад пагрозай з боку РФ, на фоне далейшай ізаляцыі нелегітымнага рэжыму Лукашэнкі дамагацца юрыдычнага ці фактычнага прызнання міжнароднай супольнасцю інстытутаў дэмакратычных сілаў Беларусі, забяспечыць улік нацыянальных інтарэсаў пры прыняцці рашэнняў на міжнародным узроўні.
    2. Дэмакратыя: узмацняць сістэму інстытутаў дэмакратычных сілаў і каардынацыю іх дзейнасці з грамадзянскай супольнасцю, працягваць ціск на нелегітымны рэжым, пашыраць магчымасці для абароны правоў і інтарэсаў беларусаў.
    3. Еўрапейскасць: прасоўваць тэзіс аб прыналежнасці Беларусі да агульнай сям’і народаў Еўропы, забяспечыць палітычную падтрымку еўрапейскаму выбару, ствараць пазітыўны імідж нашай краіны і дамагацца адкрытасці Еўропы для беларусаў.
    4. Беларускасць: захоўваць і ўзмацняць нацыянальную ідэнтычнасць (мову, культуру, гісторыю) у якасці неабходнага падмурка для існавання незалежнай беларускай дзяржавы, прасоўваць за мяжой ініцыятывы беларускай грамадзянскай супольнасці і дыяспары.

    Асноўнымі суб’ектамі знешнепалітычнай дзейнасці з’яўляюцца:

    1. Нацыянальная лідарка Святлана Ціханоўская
    2. Каардынацыйная рада
    3. Аб’яднаны пераходны кабінет
    4. Офіс Святланы Ціханоўскай
    5. Прадстаўніцтвы дэмакратычных сілаў у замежных краінах.

    1. НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ

    1.1. Замацаванне ў міжнародных (шмат- і двухбаковых) дакументах наступных тэзісаў:

    • неабходнасць захаваць і ўзмацніць незалежнасць Беларусі, якая мае аднавіць свой бяз’ядзерны статус і стаць донарам рэгіянальнай бяспекі і стабільнасці;
    • патрабаванні па вываду ядзернай зброі і расійскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі;
    • улік нацыянальных інтарэсаў беларусаў пры пабудове новай сістэмы рэгіянальнай бяспекі ў рамках мірнага (пераможнага) урэгулявання в Украіне.

    1.2. Пашырэнне суб’ектнасці дэмакратычных сілаў Беларусі:

    • замацаванне ў міжнародных дакументах тэзіса аб нелегітымнасці рэжыму А. Лукашэнкі, які не мае права прадстаўляць беларусаў, у тым ліку і пасля «‎прэзідэнцкіх выбараў»‎ 2025 года, і аб мэтазгоднасці прызнання С. Ціханоўскай і структураў, створаных дэмакратычнымі сіламі Беларусі (Каардынацыйная рада, Аб’яднаны пераходны кабінет) як рэальных праваднікоў беларускіх інтарэсаў:
    • узмацненне палітычнай і дыпламатычнай ізаляцыі рэжыму і павелічэнне круга краінаў з усіх рэгіёнаў свету, якія падтрымліваюць такую палітыку;
    • інстытуцыялізацыя адносінаў з партнёрскімі краінамі (па прыкладу ЗША і Канады) і міжнароднымі арганізацыямі (па прыкладзе ЕС, РЕ, АБСЕ);
    • забеспячэнне ўдзелу прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў Беларусі ў ключавых міжнародных самітах і форумах з мэтай прасоўвання беларускай павесткі;
    • развіццё сеткі замежных прадстаўніцтваў дэмакратычных сілаў Беларусі.

    2. ДЭМАКРАТЫЯ

    2.1. Узмацненне структураў дэмакратычных сілаў:

    • забеспячэнне ўстойлівасці палітычных і грамадзянскіх структураў дэмакратычных сілаў, уключаючы фінансаванне іх дзейнасці:
    • пашырэнне ўзаемадзеяння з урадамі і парламентамі замежных краінаў, а таксама міжнароднымі арганізацыямі з мэтай пашырэння падтрымкі дэмакратычных сілаў;           
    • заахвочванне міжнародных партнёраў да прыняцця комплексных рашэнняў аб падтрымцы дэмакратыі ў Беларусі;
    • спрыянне падрыхтоўцы кадраў, распрацоўцы праектаў рэформаў для аптымальнага пераходу да дэмакратычнага кіравання;
    • сістэматычнае інфармаванне міжнароднай супольнасці па актуальных праблемах узнаўлення дэмакратыі ў Беларусі;
    • міжнародная кампанія па непрызнанню выбараў 2025:
      • арганізацыя інфармацыйнай кампаніі для беларусаў за мяжой;
      • мабілізацыя міжнародных партнёраў (дэмакратычных краін, АБСЕ, ЕС, РЕ і іншых міжнародных арганізацыяў) з мэтай фарміравання агульнай пазіцыі па непрызнанню выбараў-2025.

    2.2. Павелічэнне ціску на рэжым:         

    • падрыхтоўка прапановаў па ўвядзенню абмежавальных мераў, іх сінхранізацыі, а таксама захадаў па прадухіленню абыходу санкцыяў;
    • прававая і інфармацыйная падтрымка ініцыятываў па прыцягненню да адказнасці ў МКС асобаў, якія здзейснілі злачынствы супраць чалавечнасці, а таксама ваенныя злачынствы;
    • мабілізацыя міжнародных партнёраў на палітычную і дыпламатычную падтрымку ініцыятывы Літвы па перадачы на разгляд МКС сітуацыі адносна злачынстваў супраць чалавечнасці.

     2.3. Вызваленне палітычных зняволеных:

    • узгадненне стратэгіяў вызвалення палітвязняў і арганізацыя міжнароднага супрацоўніцтва для дасягнення гэтай мэты;
    • забеспячэнне фінансавай падтрымкі Міжнароднага гуманітарнага фонду;
    • спрыянне падрыхтоўцы і рэалізацыі праграмаў рэабілітацыі, дапамогі і інтэграцыі для былых палітвязняў і членаў іх сямей.     

    2.4.  Абарона правоў былых добраахвотнікаў і ветэранаў:

    • прыцягненне ўвагі на міжнародным узроўні да пытання адвакацыі правоў былых добраахвотнікаў, ветэранаў і іх сем’яў як да мэтавай прыярытэтнай групы;
    • прыцягненне фінансавай падтрымкі для былых і загінулых добраахвотнікаў і іх сем’яў;
    • спрыянне падрыхтоўцы і рэалізацыі комплекснай дапамогі для былых добраахвотнікаў, ветэранаў і іх сем’яў: медычнай рэабілітацыі, псіхалагічнай дапамогі, інтэграцыі ў краінах іх фактычнага пражывання (знаходжання).    

    2.5.  Абарона правоў і інтарэсаў беларусаў:

    • садзейнічанне легалізацыі беларусаў у выгнанні праз мэтанакіраваныя кантакты з уладамі краінаў іх знаходжання па пытаннях:
      • міжнароднай і дадатковай аховы і пазбягання дэпартацыі;
      • выдачы дакументаў для пацвярджэння асобы і для падарожжаў;
      • прызнання дакументаў аб адукацыі, асабістых правах, маёмасці,  грамадзянскім стане і інш.;
    • спрыянне мабільнасці грамадзянаў Беларусі:
      • прасоўванне ініцыятываў па спрашчэнні візавага рэжыму і паляпшэнні памежнага руху ў дачыненні да беларусаў, для зняцця візавых абмежаванняў і адкрыцця межаў для беларускіх грамадзянаў;
      • падтрымка выдачы гуманітарных візаў, працэсаў эвакуацыі актывістаў і сваякоў;
      • узаемадзеянне з міжнароднымі арганізацыямі з мэтай распрацоўкі захадаў па гарманізацыі падыходаў і правапрымяняльнай практыкі ў краінах знаходжання беларусаў;
    • спрыянне развіццю адукацыйных праграмаў, якія накіраваныя на фарміраванне разумення дэмакратычных каштоўнасцяў, правоў чалавека і прынцыпаў грамадзянскай адказнасці сярод беларускай моладзі;     
    • мабілізацыя замежнага і прыватнага фінансавання ў падтрымку незалежных медыя і блогераў, ініцыятываў грамадзянскай супольнасці, праваабаронцаў і рэпрэсаваных.                                                                

    3. ЕЎРАПЕЙСКАСЦЬ

    3.1. Прасоўванне еўрапейскага выбару для Беларусі шляхам:

    • замацавання тэзіса аб прыналежнасці беларусаў да еўрапейскай сям’і ў палітычных дакументах міжнародных партнёраў;
    • правядзення экспертызы па перспектывах развіцця беларуска-еўрапейскага супрацоўніцтва ў розных галінах;
    • заахвочвання ўдзелу прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў у прэстыжных еўрапейскіх форумах і канферэнцыях;
    • спрыяння арганізацыі адукацыйна-азнаямленчых візітаў беларусаў у партнёрскія арганізацыі ЕС і яго краінаў-членаў.

    3.2. Забеспячэнне ўстойлівага прадстаўніцтва дэмакратычных сіл у рамках:

    • інстытуцыйнага ўзаемадзеяння з Радай Еўропы і Еўрапейскім Саюзам;
    • кантактаў з іншымі рэгіянальнымі і субрэгіянальнымі  арганізацыямі;
    • пашырэння экспертнага ўдзелу ў праграмах і мерапрыемствах Усходняга партнёрства.

    4. БЕЛАРУСКАСЦЬ       

    4.1. Захаванне беларускай нацыі праз:

    • развіццё і ўмацаванне нацыянальнай ідэнтычнасці праз падтрымку мовы, культуры і гістарычнай спадчыны, актыўную барацьбу з русіфікацыяй;
    • супрацьстаянне расійскай прапагандзе, якая распаўсюджваецца праз дзяржаўныя СМІ.

    4.2. Прасоўванне і падтрымка беларускіх ініцыятываў:

    • наладжванне супрацоўніцтва з замежнымі партнёрамі па наступных напрамках:
      • адукацыя і навука;
      • культура і нацыянальнае адраджэнне;
      • моладзь і студэнцтва;
      • зялёная Беларусь;
      • медыя;
      • экспертная супольнасць і кадры;
    • садзейнічанне пашырэнню ўдзела беларускіх прадстаўнікоў у міжнародных культурных праграмах і мерапрыемствах.

     

    Апошнія навіны