• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Церашковіч пра крытыку Лукашэнкам магістратуры: гэта шлях да дэградацыі адукацыі 

    24 кастрычніка, 2025

    Падчас нарады з кіраўніцтвам Савета міністраў Лукашэнка паставіў пад сумнеў патрэбу магістратуры ў краіне. Па яго словах, у Беларусі Балонскі працэс наўмысна прасоўвалі, каб вывозіць з краіны падрыхтаваных спецыялістаў і прапаноўваць ім працу за мяжой.

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па навуцы і адукацыі Павел Церашковіч пракаментаваў гэтую сітуацыю:

    «Лукашэнка чарговы раз умяшаўся ў сферу адукацыі. Ахвярай стала навучанне ў магістратуры, якое ён палічыў «ненармальным», бо гэта прыкмета Балонскага працэсу. Уяўленні пра тое, што нармальна ў адукацыі, у яго, відаць, не змяняліся з часоў сканчэння Магілёўскага педінстытута. Іншай адукацыі ён ніколі не бачыў і ўявіць сябе не можа. Але свет не стаіць на месцы. Нават аўтары падручніка «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі» (частка 2, 2025), якія захапляюцца «кіроўнай роляй КПСС», зразумелі, што на мяжы стагоддзяў індустрыяльную эпоху змяніла постындустрыяльная — эпоха ведаў, дзе адукацыя і веды вызначаюць эканамічны поспех краіны.

    Магістратура — гэта праграма паслядыпломнага навучання для паглыбленага вывучэння галіны ведаў ці прафесіі. Яна вядомая ва ўніверсітэцкай адукацыі з XIII стагоддзя. Балонскі працэс вызначыў агульныя стандарты падрыхтоўкі магістраў, і па міжнароднай класіфікацыі ЮНЕСКА гэта 7-мы ўзровень адукацыі. Для краінаў ААН магістратура — нармальная форма адукацыі.

    У развітых краінах гэта масавая форма адукацыі: у Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі адсотак магістрантаў перавышае 20%, а сярод дарослых старэйшых за 25 гадоў — 13–17% (Бельгія, Данія, Германія). Дыплом магістра часта патрабуецца для дзяржаўнай службы, а ў Фінляндыі — каб стаць настаўнікам. У Беларусі ж адсотак магістрантаў крыху больш за 4%, і, хутчэй за ўсё, у бліжэйшыя гады яна зменшыцца.

    Да чаго гэта прывядзе? Не цяжка спрагназаваць: да далейшай дэградацыі вышэйшай адукацыі, якую ўлады спрабуюць выдаць за «лепшую ў свеце».

    Апошнія навіны