• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з прадстаўнікамі асноўных палітычных групаў Еўрапарламента 

    23 кастрычніка, 2025

    Цягам візіту ў Страсбург беларуская лідарка правяла шэраг сустрэчаў з прадстаўнікамі асноўных палітычных групаў Еўрапарламента. Святлана Ціханоўская разам з Сяргеем Ціханоўскім далучылася да пасяджэнняў фракцыяў Renew Europe і партыі Зялёных, і сустрэлася з пашыраным складам кіраўніцтва фракцыяў сацыял-дэмакратаў і кансерватараў.

    Галоўны пасыл — не змяняць стратэгію па Беларусі: падтрымліваць палітвязняў і іх сем’і, забяспечыць, каб беларускае пытанне заставалася на парадку дня ў Еўропе і развіваць стратэгіі па двух кірунках — амерыканскім і еўрапейскім.

    Чальцы Еўрапейскага Парламента выказалі вялікую цікавасць да беларускай праблемы — да Святланы і Сяргея было вельмі шмат пытанняў. Частка з іх — пра выступ на Пленарнай сесіі, частка — пра тое, што цяпер адбываецца ў Беларусі.

    Ціханоўская адзначыла: «Барацьба працягваецца. Рэжым Лукашэнкі ўсё яшчэ падтрымлівае расійскую вайну супраць Украіны. Беларусь застаецца акупаванай, заглушанай і выкарыстанай як плацдарм для агрэсіі. Але наш супраціў жыве. Падпольна, у выгнанні, у турмах — беларусы не здаліся. І Еўропа таксама не павінна здавацца.

    Лукашэнка не клапоціцца пра мір. Ён частка вайны. І калі мы гаворым пра мір і будучую архітэктуру бяспекі ў Еўропе, Беларусь не павінна быць выключаная з гэтых дыскусіяў. Ліквідацыя рэжыму — неабходная ўмова міру ў рэгіёне».


    Апошнія навіны