• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з дакладчыкамі ПАРЕ па Беларусі

    07 студзеня, 2025

    Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з Рышардам Петру і Эмануэлісам Зінгерысам – генеральным і сітуацыйным дакладчыкамі ПАРЕ па Беларусі. Абмеркаваныя планы і прыярытэты супрацоўніцтва на 2025 год.

    Асноўныя тэмы сустрэчы:

    • Падрыхтоўка і прыняцце новай рэзалюцыі па Беларусі на зімовай сесіі ПАРЕ ў 2025 годзе. Асноўныя акцэнты: «‎бязвыбары»‎ і вызваленне палітвязняў.
    • Арганізацыя спецыяльнай канферэнцыі па Беларусі ў партнёрстве з ПАРЕ, польскім парламентам і Офісам Святланы Ціханоўскай. Тэмы канферэнцыі – пазітыўная альтэрнатыва для Новай Беларусі і падрыхтоўка да ўступлення ў Раду Еўропы.
    • Правядзенне выставы ў Страсбургу, прысвечанай беларускім добраахвотнікам, якія загінулі ва Украіне.
    • Падрыхтоўка прававой экспертызы праекта Канстытуцыі Новай Беларусі і запыт заключэння Венецыянскай камісіі.

    Па выніках апошніх перамоў, у гэтым месяцы дэлегацыя Каардынацыйнай рады ўпершыню возьме ўдзел у сесіі ПАРЕ. Акрамя таго, у будынку ПАРЕ афіцыйна адкрыўся офіс дэмакратычных сілаў Беларусі.

    У мінулым годзе ПАРЕ таксама прыняла адмысловы даклад пра сітуацыю беларусаў за мяжой з рэкамендацыямі для парламентаў і ўрадаў аб падтрымцы легалізацыі і мабільнасці беларусаў. Падрабязнасці дакладу: Люксембургскія рашэнні.

     

    Апошнія навіны