Гэты месяц адзначыўся шэрагам значных падзеяў. Дзелімся ключавымі навінамі, якімі жыве беларуская дэмакратычная супольнасць.
Актывісты стварылі інтэрактыўную карту манументальнага мастацтва Беларусі.
БАЖ падрыхтавала гайд «Як наладзіць эфектыўную камунікацыю паміж НДА і СМІ».
Запрацаваў новы гістарычны партал «Гісторыя Беларусі», на якім папулярызуюць беларускую гісторыю.
Прававая ініцыятыва дае беларусам, якія пераследуюцца па палітычных матывах, дакументы для пацвярджэння небяспекі вяртання ў Беларусь пры падачы заявы на міжнародную абарону або іншыя гуманітарныя статусы.
10 снежня беларуская дэмакратычная супольнасць адзначыла Міжнародны дзень правоў чалавека.
Еўрапейскі парламент, Еўрапейская камісія і Еўрапейская служба знешніх сувязяў правялі ў Бруселі Дні Беларусі.
Абвясцілі пераможцаў Прэміі праваабарончай супольнасці.
Рэдактарка выдання «Медыязона. Беларусь» Наста Бойка атрымала прэмію «Надзея Свабоды».
Згодна справаздачы праваабарончай арганізацыі «Рэпарцёры без межаў» Беларусь заняла чацвёртае месца ў свеце па колькасці журналістак і журналістаў за кратамі.
У Вільні адбылася канферэнцыя «Беларусь – Літва: у будучыню праз агульныя каштоўнасці».
Прававая ініцыятыва апублікавала вынікі апытання «Сэксуалізаваны харасмент у беларускай грамадзянскай супольнасці за мяжой».
BEROC апублікаваў даследаванне «Як мігранты з Беларусі і Украіны адаптуюцца на рынку працы Еўрапейскага Саюза?».
BEROC апублікаваў даследаванне пра «старую” і «новую» беларускую дыяспару.
ЦНІ апублікаваў даследаванне «Мэпінг беларускай прапаганды: асноўныя тэмы, акцэнты і трэнды ў 2024 годзе».
Рада Культуры апублікавала даследаванне поля незалежнай беларускай культуры.
БАЖ падрыхтавала даследаванне «Стан і патрэбы прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускага медыясектара».
Вясна апублікавала агляд «Сітуацыя з палітвязнямі Беларусі за 2024-ы ў лічбах».