• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася са спікерам літоўскага Сейма Саўлюсам Сквярнялісам

    07 студзеня, 2025

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з новым спікерам літоўскага Сейма Саўлюсам Сквярнялісам. На сустрэчы ў Вільні абмяркоўваліся спосабы вызвалення палітвязняў і падтрымка беларусаў у Літве, непрызнанне фальшывых «выбараў» у Беларусі, пагрозы рэгіянальнай і нацыянальнай бяспекі, а таксама беларуска-літоўскія адносіны.

    Пра што ішлі размовы: 

    📌 Вызваленне палітвязняў. Святлана Ціханоўская заклікала ўзмацніць міжнародны ціск на рэжым, каб дамагчыся вызвалення ўсіх несправядліва асуджаных людзей у Беларусі.

    📌 Падтрымка супольнасці ў Літве. Былі разгледжаныя шляхі паляпшэння легалізацыі і ўмоваў жыцця беларусаў, якія знаходзяцца ў Літве. Акрамя гэтага, уздымаліся пытанні інтэграцыі беларускай дыяспары ў культурнае і эканамічнае жыццё краіны.

    📌 Непрызнанне «выбараў». Святлана Ціханоўская і Саўлюс Сквярняліс пагадзіліся, што «бязвыбары», якія ладзіць рэжым Лукашэнкі, нельга прызнаваць легітымнымі. Спікер падкрэсліў, што гэта фарсавы працэс, і палітычныя рашэнні неабходна прымаць, не чакаючы яго завяршэння.

    📌 Пагрозы рэгіянальнай бяспецы. Аналізаваліся пагрозы ад рэжыму Лукашэнкі: прысутнасць расійскіх войскаў і ўзбраення на тэрыторыі Беларусі, што ставіць пад пагрозу рэгіянальную стабільнасць і памежную бяспеку.

    📌 Супрацоўніцтва з літоўскім парламентам. Святлана Ціханоўская прапанавала Сейму прыняць рэзалюцыю аб непрызнанні выбараў у Беларусі. Таксама закраналася супрацоўніцтва ў рамках групы «За дэмакратычную Беларусь» і арганізацыя сумесных ініцыятываў.

    Святлана Ціханоўская: «Дзякую спікеру Саўлюсу Сквярнялісу, Сейму, ураду і народу Літвы за іх нязменную падтрымку беларусаў. Літва – наш надзейны партнёр у змаганні за свабоду. Асабіста дзякую спікеру Сквярнялісу за дапамогу, якую ён аказаў беларусам у 2020 годзе».

    Апошнія навіны