• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская і чальцы Кабінета сустрэліся з міністаркай нацыянальнай адукацыі Польшчы Барбарай Навацкай

    09 студзеня, 2025

    У сустрэчы разам са Святланай Ціханоўскай бралі ўдзел яе намеснік Павел Латушка, прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве Кабінета Маргарыта Ворыхава, в.а. прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Кабінета Павел Баркоўскі.

    Абмяркоўвалі:

    • Прызнанне беларускіх атэстатаў. Беларускія атэстаты аб сярэдняй адукацыі будуць прызнавацца на ўзроўні польскіх матуральных дакументаў, а патрабаванні да дакументаў будуць уніфікаваны для спрашчэння паступлення беларускіх вучняў у польскія школы і ўніверсітэты.
    • Будучыню ліцэя ў Гайнаўцы з дадатковай беларускай мовай навучання. Працягваецца пошук аптымальнага рашэння, каб захаваць унікальную ролю гэтай установы для беларускай меншасці.
    • Механізмы рэагавання на булінг. Будзе створаны аператыўны канал рэагавання з удзелам Міністэрства нацыянальнай адукацыі Польшчы і Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Кабінета.

    Калі вашы дзеці сутыкнуліся з такімі праблемамі, звяртайцеся ў чат-бот Кабінета або на пошту revival@belaruscabinet.org

    У польскіх школах будзе распрацаваны курс для інфармавання вучняў пра папярэджанне булінгу і гвалту. У школах з’явіцца новая роля – асістэнт па міжкультурнай камунікацыі, які дапаможа дзецям з розных нацыянальнасцей адаптавацца да польскай адукацыйнай сістэмы.

    • Падтрымку беларускіх школ выходнага дня. Міністарка пацвердзіла важнасць развіцця сеткі беларускіх школ выходнага дня. На ўзроўні мясцовых улад будзе аказана дапамога ў пошуку бясплатных памяшканняў і абсталявання для гэтых школ.

    Каб адкрыць школу, звяртайцеся праз каналы Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Кабінета і Міністэрства адукацыі Польшчы.

    Павел Латушка: «31 тысяча беларускіх школьнікаў і выхаванцаў дзіцячых садкоў знаходзіцца зараз у Польшчы. 31 тысяча! Вось, што справакаваў рэжым Лукашэнкі. Ну і важная навіна, у найбліжэйшы час будзе змененае заканадаўства і беларускія атэстаты аб сярэдняй адукацыі будуць прымацца вышэйшымі навучальнымі ўстановамі Польшчы».

    Маргарыта Ворыхава: «Міністэрства адукацыі Польшчы прызнала важнасць узнятых праблем і запэўніла нас у тым, што ў найбліжэйшы час будуць праведзены змены ў сістэме настрыфікацыі. І пацвердзіла гатоўнасць да падтрымкі беларускіх студэнтаў і стварэння гасціннага асяроддзя, якое дазволіць беларускай моладзі атрымаць доступ да еўрапейскай адукацыі і магчымасцей».

    Павел Баркоўскі: «Мы бачым безумоўную падтрымку і разуменне большасці важных для беларусаў пытанняў на ўзроўні Міністэрства адукацыі і наша камунікацыя адбываецца на высокім і інтэнсіўным узроўні. Ёсць базавая згода аб важнасці падтрымкі беларускай мовы і ідэнтычнасці для грамадзян Беларусі, якія цяпер пражываюць у Польшчы. Мы шукаем кансэнсус і дамагаемся стварэння працоўных інструментаў для вырашэння нашых задач і праблем».

    Апошнія навіны