СУСТРЭЧА З МІНІСТРАМ ЗАМЕЖНЫХ СПРАВАЎ ЛІТВЫ
27 снежня Святлана Ціханоўская сустрэлася з новым міністрам замежных справаў Літвы Кястуцісам Будрысам. Падчас сустрэчы абмеркавалі беларуска-літоўскае супрацоўніцтва, падтрымку дэмакратычных сілаў і медыя, ціск на рэжым, а таксама пазоў у Міжнародны крымінальны суд.
КАЛЯДЫ 25 СНЕЖНЯ
Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў і беларусак, якія святкуюць Божае Нараджэнне 25 снежня: «Вера ў чалавека, у яго здольнасць змяняць свет да лепшага, заўсёды была нашым наймацнейшым падмуркам. Гэтая вера дае нам сілы ісці наперад, натхняе нас з году ў год».
МЕРАПРЫЕМСТВЫ Ў ПАДТРЫМКУ НАВУКОЎЦАЎ
Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі здзейсніла рабочы візіт у Берлін і прыняла ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных падтрымцы беларускіх навукоўцаў. Падчас візіту былі абмеркаваныя пашырэнне стыпендыяльных праграмаў і сумесныя даследчыя праекты, а таксама дасягнута дамоўленасць аб перамовах у 2025 годзе з удзелам нямецкіх акадэмічных інстытутаў.
АБСЕ І БЯЗВЫБАРЫ
6 снежня 37 краінаў-удзельніц АБСЕ адкрыта заявілі: свабодныя і справядлівыя выбары ў Беларусі правесці немагчыма. Экспертка офіса Святланы Ціханоўскай Аліна Харысава распавяла, чаму міжнародная супольнасць прыйшла да такой высновы пры ацэнцы сітуацыі ў Беларусі.
НАВАГОДНІ ЗВАРОТ
Святлана Ціханоўская анансавала навагодні зварот да беларусаў: «У гэтым годзе зварот, на мой погляд, будзе зусім незвычайны. Не такі, да якога вы прызвычаіліся».
Глядзіце навагодні зварот Святланы Ціханоўскай 31 снежня а 23:48 па мінскім часе на афіцыйным ютуб-канале.
ЭКАНАМІЧНЫ СТАН БЕЛАРУСІ Ў 2025
Дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч прааналізаваў эканамічную палітыку рэжыму Лукашэнкі, яе наступствы для краіны і магчымыя змены ў эканамічнай палітыцы пасля бязвыбараў-2025.
ЯК ЗВЯЗАЦЦА З ОФІСАМ СВЯТЛАНЫ ЦІХАНОЎСКАЙ
Кіраўнік аддзела па знешніх сувязях Данііл Гаркавы расказаў пра каналы камунікацыі, праз якія можна бяспечна пакінуць свой запыт, атрымаць інфармацыю ці задаць хвалюючыя вас пытанні Офісу.
МЕДЫЯ
БелСАТ (Беларусь), Еўрарадыё (Беларусь), Канал 24 (Украіна), DW (Беларусь), POLITICO (ЗША), TVP World (Польшча), Зеркало (Беларусь).