• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з новым міністрам замежных справаў Літвы Кястуцісам Будрысам

    27 снежня, 2024

    Беларуская лідарка сустрэлася з новым міністрам замежных справаў Літвы, які 2 тыдні таму заняў гэтую пасаду.

    Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі:

    •  беларуска-літоўскія мерапрыемствы, якія будуць умацоўваць сяброўства паміж беларусамі і літоўцамі;
    • супрацоўніцтва паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі і Літоўскім урадам;
    • арганізацыю сустрэчаў з прэм’ер-міністрам, прадстаўнікамі Міністэрства ўнутраных справаў і Міністэрства юстыцыі;
    • узмацненне ціску на рэжым;
    • падтрымку беларускіх медыя;
    • пазоў Літвы ў Міжнародны крымінальны суд;
    • узмацненне рэпрэсіяў і ціску на беларусаў напярэдадні «бязвыбараў-2025»;
    • бягучую сітуацыю з беларускімі палітвязнямі.


    Святлана Ціханоўская: «Шчыра дзякую Літве за нязменную падтрымку беларускіх дэмакратычных сілаў, грамадзянскай супольнасці, незалежных медыя, бізнесу і ўсіх, хто быў вымушаны пераехаць у Літву. Хутка рэжым правядзе так званыя «бязвыбары-2025», і я асабліва ўдзячная за прынцыповую і ясную пазіцыю літоўскага ўрада адносна гэтага фарсу. Літва была і застаецца надзейным партнёрам, які падтрымлівае нас на шляху да свабоднай і дэмакратычнай Беларусі».

    Апошнія навіны