• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Навагодні зварот, віншаванне дзяцей палітвязняў, «бязвыбары 2025». Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 30 снежня-5 студзеня

    06 студзеня, 2025

    НАВАГОДНІ ЗВАРОТ
    Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў і беларусак з Новым 2025 годам у звароце, які трансляваўся на ўсіх афіцыйных платформах.

    Поўны тэкст прамовы беларускай лідаркі па спасылцы.

    У Беларусі, як і летась, перад самым Новым годам адключылі доступ да YouTube. Улады блакуюць відэахостынг, каб беларусы не змаглі паглядзець зварот Святланы Ціханоўскай. Але, нягледзячы на гэта, зварот беларускай лідаркі абагнаў па праглядах зварот Лукашэнкі.

    ВІНШАВАННЕ ДЗЯЦЕЙ ПАЛІТВЯЗНЯЎ
    Прадстаўнікі Офіса далучыліся да ўдзелу ў штогадовай «Каляднай пошце» і павіншавалі дзяцей палітвязняў з Калядамі і Новым годам. «Калядная пошта» – ініцыятыва, якая здзяйсняе мары дзяцей палітвязняў і кладзе падарункі пад ялінку.

    Партнёры акцыі 2024:

    Дабрачынны фонд «Краіна для жыцця»;

    Праваабарончая ініцыятыва dissidentby;

    Аssociation of Belarusians in America;

    Belarusische Gemeinschaft RAZAM;

    Народныя Амбасады Беларусі.

    «БЯЗВЫБАРЫ 2025»
    Дэмакратычныя сілы працягваюць падрыхтоўку да так званых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, якія адбудуцца 26 студзеня. 26 студзеня 2025 года ў Варшаве пройдзе Кангрэс вольных беларусаў «Беларусы годныя лепшага». Каб стаць удзельнікам трэба падаць заяўку праз анлайн-форму.

    БЕЛАРУСЬ У НАВАГОДНІМ ЗВАРОЦЕ ЗЯЛЕНСКАГА
    У навагоднім звароце Уладзімір Зяленскі згадаў Беларусь: «Я ўпэўнены, прыйдзе дзень, калі мы скажам «Жыве Беларусь!». «Дзякуй вам, Уладзімір Аляксандравіч Зяленскі, за ваш пераканаўчы заклік падтрымаць беларусаў, якія абараняюць свабоду. Нашая барацьба за годнасць і дэмакратыю аб’ядноўвае нас. Разам мы даказваем, што ніводзін дыктатар не зможа зламаць дух тых, хто верыць у свабоду», – напісала лідарка Беларусі ў твітары.

    НОВЫ ЗАКОН У БЕЛАРУСІ
    З 1 студзеня 2025 года сям’ю будуць ставіць на ўлік як «сацыяльна небяспечную», калі ў бацькоў была палітычная адміністратыўка. Патэнцыйна, у нелаяльных дзяржаве бацькоў могуць забіраць дзяцей.

     СУПРАЦОЎНІЦТВА З ЕЎРАПЕЙСКІМ ПАРЛАМЕНТАМ
    Дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкаму супрацоўніцтву Анатоль Лябедзька  і дэпутат Еўрапейскага парламента Дайнюс Жалімас правялі працоўныя кансультацыі адносна планаў супрацоўніцтва.

    Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі:

    удзел дэпутатаў і прадстаўнікоў ліберальных партыяў у Форуме Еўрапарламента 15 студзеня;
    – акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі з удзелам парламентарыяў;
    – супрацоўніцтва па пазітыўнай альтэрнатыве для новай Беларусі. 


    АЛГАРЫТМ ДЗЕЯННЯЎ ДЛЯ БЕЛАРУСАЎ ПРЫ ЗАТРЫМАННІ ЗА МЯЖОЙ
    Дарадца Святланы Ціханоўская па прававых пытаннях Леанід Марозаў падрабязна распавёў у відэа пра абавязковыя крокі, якія патрэбна зрабіць пры затрыманні ў іншай краіне:

    1. Паведаміце блізкім. Паведаміце родным ці сябрам пра месцазнаходжанне. 
    2. Звяжыцеся з праваабарончымі арганізацыямі і адвакатамі. Прыкладам, скіраваць запыт можна прадстаўнікам: BYSOL, «Краіна для жыцця», праваабарончага цэнтра «Вясна», юрыдычнай камандзе Офіса Святланы Ціханоўскай.
    3. Не падпісвайце ніякіх дакументаў без кансультацыі. Патрабуйце перакладчыка ці юрыста.
    4. Захоўвайце спакой. Не правакуйце канфліктаў з прадстаўнікамі ўладаў краіны.

    ❗️ Гайд па краінах, у якія бяспечна ці небяспечна ехаць беларусам, па спасылцы.

    ❗️ Поўны спіс кантактаў, калі вас затрымалі ў Грузіі, Турцыі, Арменіі па спасылцы.


    МЕДЫЯ
    Святлана Ціханоўская дала інтэрв’ю «Обычное утро», TVP1 (Польшча).


    Апошнія навіны