• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Выступ у ААН, Беларускі бізнес-форум у Вашынгтоне. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 26 лютага-3 сакавіка 2024

    03 сакавіка, 2024

    На гэтым тыдні ў Варшаве адбылася жудасная трагедыя – у самым цэнтры сталіцы знайшлі згвалтаваную і ледзь жывую беларуску. 1 сакавіка з’явілася інфармацыя пра тое, што дзяўчына памерла. Святлана Ціханоўская пракаментавала: «Мне складана апісаць увесь боль, што я адчуваю зараз. Але яшчэ я адчуваю злосць. Злосць на несправядлівасць. На тое, што жанчыны не могуць адчуваць сябе ў бяспецы. На тое, што нехта абвінавачвае ахвяру гвалту ў тым, што здарылася. Мае шчырыя спачуванні блізкім і сябрам. Светлая памяць Лізе».

    ВІЗІТ У ШВЕЙЦАРЫЮ. 26-27 лютага Святлана Ціханоўская знаходзілася з працоўным візітам у Швейцарыі, дзе наведала Жэневу і Берн. Падчас візіту ў Жэневу лідарка сустрэлася са спецдакладчыкам ААН па свабодзе мірных сходаў і асацыяцыяў, а таксама з амбасадаркамі ЗША пры ААН і Радзе па правах чалавека. Акрамя таго Ціханоўская выступіла на мерапрыемстве ў Радзе па правах чалавека ААН перад дэлегацыямі больш чым з 50 краінаў свету. Падчас сесіі Святлана Ціханоўская надала ўвагу сітуацыі з палітвязнямі і гуманітарнаму крызісу ў Беларусі. Лідарка падкрэсліла неабходнасць рашучых дзеянняў з боку дэмакратычнага свету, каб прыцягнуць да адказнасці рэжым Лукашэнкі і яго памагатых.

    Падчас візіту ў Берн Святалана Ціханоўская сустрэлася з дзяржсакратаром Швейцарыі і са спікерам швейцарскага Парламента. На сустрэчах лідарка заклікала Швейцарыю патрабаваць інфармацыю ад рэжыму пра беларускіх палітзняволеных і доступ да турмаў, а таксама стварыць групу сяброў Беларусі ў Парламенце. Акрамя таго, Ціханоўская правяла брыфінг для амбасадараў краінаў ЕС, а таксама Украіны, Канады, ЗША, Нарвегіі і Вялікабрытаніі ў польскай амбасадзе ў Берне. Падчас выступу Святлана Ціханоўская заклікала амбасадараў падтрымаць рэзалюцыю па Беларусі ў Радзе па правах чалавека ААН, якая будзе разглядацца ў сакавіку, а таксама ўзмацніць ціск на рэжым і патрабаваць вызвалення палітвязняў.

    Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка падзяліўся падрабязнасцямі візіту беларускай лідаркі ў Жэневу і ў Берн

    БЕЗВЫБАРЫ. 25 лютага ў Беларусі прайшоў так званы «Адзіны дзень галасавання». Прапаганда намагалася паказаць беспрэцэдэнтную яўку і запэўніць у выкананні ўсіх электаральных працэдураў. Аднак падмануць тых, хто насамрэч ведае, што такое дэмакратыя, не атрымалася. Паглядзіце па спасылцы, як адрэагавалі на безвыбары прадстаўнікі дэмакратычных краінаў.

    ПОЛК КАЛІНОЎСКАГА. Святлана Ціханоўская заклікала беларусаў падтрымаць збор на дроны для беларускіх дабраахвотнікаў. «Кожны наш данат, які ідзе на забеспячэнне байцоў экіпіроўкай, тэхнікай і асабліва дронамі, дапамагае ім захаваць жыцці. А добраахвотнікі, у сваю чаргу, робяць усё магчымае, каб і ва Украіне, і ў Беларусі як мага хутчэй наступіў мір – без дыктатураў, агрэcіі і гвалту. Дарагія мае, калі для вас гэта бяспечна, падтрымайце гэты збор», – напісала лідарка.

    САЛІДАРНАСЦЬ З ПАЛІТВЯЗНЯМІ. З нагоды Міжнароднага жаночага дня Фонд салідарнасці BYSOL сумесна з Асацыяцыяй беларускага бізнесу за мяжой (ABBA) запусціў дабрачынны збор сродкаў для беларускіх жанчын-палітвязяняў. Сабраныя сродкі будуць перададзеныя іх сем’ям, якія падтрымліваюць жанчын у зняволенні. «Сёння не менш за 180 беларусак знаходзяцца за кратамі за свае палітычныя погляды і змаганне за справядлівасць. Я не ведаю, што адчувае кожная з гэтых жанчын, але вельмі хачу, каб яны ведалі, што яны не адныя, што пра іх памятаюць і іх падтрымліваюць. Дарагія, я прашу вас падтрымаць збор, калі для вас гэта бяспечна. Давайце зробім так, каб беларускі ў зняволенні адчулі нашую падтрымку і клопат», – адзначыла лідарка. 

    БІЗНЕС-ФОРУМ. Святлана Ціханоўская адкрыла першы беларускі бізнес-форум у Вашынгтоне, дзе заклікала беларускіх бізнесоўцаў дапамагаць адзін аднаму ў вырашэнні бягучых бізнес-задачаў і выступаць у абарону сваіх патрэбаў і правоў.

    Беларускі бізнес-форум арганізавала Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой АВВА. Форум аб’яднаў беларускіх бізнесоўцаў з ЗША, міжнародных экспертаў, інвестараў, прадстаўнікоў амерыканскіх уплывовых інстытуцыяў і бізнес-асацыяцыяў. Удзельнікі абмеркавалі запыты і патрэбы беларускага бізнесу за мяжой. 

    АДУКАЦЫЯ. У лютым быў прэзентаваны дакумент па дэмакратызацыі агульнай сярэдняй адукацыі Беларусі. Яго стварыла група экспертаў па ініцыятыве каманды па адукацыі Офіса Святланы Ціханоўскай і пры ўдзеле Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. Каманда Офіса падрыхтавала карткі, дзе вы знойдзеце адказы на галоўныя пытанні аб дакуменце, а таксама даведаецеся аб асноўных задачах першых трох этапаў рэформаў. Усе падрабязнасці вы можаце знайсці па спасылцы, а калі ў вас ёсць прапановы, каментары ці крытыка – пішыце ў @AskOffice_Bot або на пошту [email protected].

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі пракаментавала апошнія заявы міністра адукацыі Беларусі пра прымусовае размеркаванне. Таццяна Шчытцова падкрэсліла, што Беларусі неабходныя сур’ёзныя рэформы ў сферы эканомікі і адукацыі, а таксама звярнула ўвагу на праблемы ўзросту прыёму ў ВНУ на вайсковыя спецыяльнасці і адсутнасць рэальнага выбару ў выпускнікоў.

    ЭКСПЕРТНЫЯ ДЫСКУСІІ. 28 лютага Даследчы цэнтр Офіса Святланы Ціханоўскай і Warwick Ukraine-Belarus Hub зладзілі вэбінар, дзе разглядалі перспектывы дэмакратычнага галасавання ва Украіне без міру, а таксама ў Беларусі – без дэмакратыі. У вебінары ўдзельнічаў спецыяльны дарадца Святланы Ціханоўскай па выбарах Аляксандр Шлык.

    РАЗМОВЫ З БЕЛАРУСАМІ. На гэтым тыдні Святлана Ціханоўская разам з дарадцай па прававых пытаннях Крысцінай Рыхтэр правялі штотыднёвыя размовы з беларусамі. Прачытаць пра тое, што такое асабістыя размовы можна тут

    МЕДЫЯ. Святлана Ціханоўская дала інтэрв’ю AP (1, 2, 3, 4) (Міжнароднае), Reuters (Міжнароднае), Repubblica (Італія), CBC (Канада), Die Presse (Аўстрыя), Kyiv Post (Украіна), La Presse (Італія), БелСАТ (Беларусь), Tagesanzeiger (Швейцарыя), Tdg (Швейцарыя), Blick (Швейцарыя), RTE (Ірландыя), Channel4 (Велікабрытанія).

    Апошнія навіны