• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Саміт еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Вялікабрытаніі, візіт у Польшчу, новыя абмежаванні на мяжы Беларусі з ЕС. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 15-21 ліпеня 2024

    22 ліпеня, 2024

    САМІТ ЕЎРАПЕЙСКАЙ ПАЛІТЫЧНАЙ СУПОЛЬНАСЦІ

    Святлана Ціханоўская ўдзельнічала ў Саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці, які прайшоў 18 ліпеня ў Вялікабрытаніі па запрашэнні новага прэм’ера Вялікабрытаніі Кіра Стармера. Падчас Саміту беларуская лідарка сустрэлася з кіраўнікамі такіх краінаў як: Германія, Украіна, Фінляндыя, Італія, Іспанія, Малдова, Літва, Эстонія, Харватыя, Данія, Нідэрланды, Грэцыя Славенія, Косава, Чэхія, Арменія, Ісландыя, а таксама з Генеральнай сакратаркай Рады Еўропы, са старшынёй Еўрапейскай рады, Вярхоўным прадстаўніком ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі. Падчас сустрэчаў з лідарамі падымалі пытанні бяспекі, еўрапейскага выбару, сітуацыю на мяжы і падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці і медыя.

    Прэзідэнта Францыі яна заклікала паспрыяць вызваленню палітзняволеных, абмеркавала з прэм’ер-міністаркай Латвіі праблемы закрыцця межаў для беларускіх аўтамабіляў краінамі Еўрасаюза, сустрэлася з прэм’ер-міністрам і міністрам замежных справаў Польшчы.

    Падчас сустрэчы з прэм’ер-міністрам і міністрам замежных справаў Вялікабрытаніі абмяркоўвалі фармалізацыю адносінаў паміж Вялікабрытаніяй і дэмакратычнымі сіламі. З прэм’ер-міністрам Ірландыі Ціханоўская абмеркавала магчымасць правядзення беларуска-ірландскай канферэнцыі і заклікала Ірландыю далучыцца да Міжнароднага гуманітарнага фонду ў падтрымку палітвязняў.

    ВІЗІТ У ПОЛЬШЧУ

    Падчас працоўнага візіту ў Польшчу, Святлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўніцтвам міністэрства ўнутраных справаў Польшчы. Абмеркавалі сітуацыю на мяжы, а таксама пытанні легалізацыі беларусаў у Польшчы. Ціханоўская правяла сустрэчу з кіраўніцтвам Польскай гандлёвай палаты, якая супрацоўнічае з Асацыяцыяй беларускага бізнесу за мяжой. На сустрэчы дамовіліся пра супольную працу па супрацьдзеянні дыскрымінацыі беларусаў і бізнесаў з беларускімі каранямі ў Польшчы. Таксама беларуская лідарка сустрэлася з прадстаўнікамі беларускага бізнесу, былымі беларускімі палітвязнямі, гуманітарнымі арганізацыямі, якія дапамагаюць рэпрэсаваным. Абмеркавалі а механізмы працы Міжнароднага гуманітарнага фонду ў падтрымку беларускіх палітвязняў і іх сем’яў.

    СТРАТЭГІЯ НА 2025 ГОД

    У Варшаве адбылося пасяджэнне Аб’яднанага пераходнага кабінета. Абмяркоўвалі стратэгію дэмакратычных сілаў на 2025 год, а таксама дзеянні на выбары. Акрамя таго абмеркавалі падрыхтоўку Канферэнцыі «Новая Беларусь», і сітуацыю з тэлеканалам «Белсат», які можа быць далучаны да сеткі замежнага вяшчання Польшчы. Таксама Аб’яднаны пераходны кабінет выпусціў заяву па закрыцці мяжы для беларускіх легкавых аўтамабіляў. 

    АБМЕЖАВАННІ НА МЯЖЫ З ЕС 

    Святлана Ціханоўская і яе дарадца Франак Вячорка выказалі занепакоенасць, што новыя абмежаванні ЕС для легкавых аўтамабіляў з беларускімі нумарамі ўдараць па мабільнасці беларусаў. 

    Раней Латвія і Эстонія ўвялі забарону на ўезд аўтамабіляў з беларускімі нумарамі, Літва ўвяла абмежаванне з адтэрміноўкай у адзін месяц. Паводле Ціханоўскай, новыя абмежаванні б’юць па беларусах, а не рэжыме Лукашэнкі. Абмежаванні не закрануць пасажырскі транспартны рух, і беларусы, якія жывуць у ЕС, змогуць перарэгістраваць свае аўтамабілі на еўрапейскія нумары.

    СМЯРОТНЫ ПРЫСУД ГРАМАДЗЯНІНУ ГЕРМАНІІ

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па юрыдычных пытаннях Лявон Марозаў паведаміў, што Офіс Святланы Ціханоўскай сочыць за сітуацыяй грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому рэжым Лукашэнкі вынес смяротны вырак па абвінавачванні ў тэрарызме. Каманда Ціханоўскай звязалася з Міністэрствам замежных справаў Германіі, каб перадаць інфармацыю пра пагрозу выключнай меры ў Беларусі. Марозаў выказаў надзею на сумесныя намаганні дэмакратычных краінаў дзеля выратавання жыцця Крыгера.

    НОВЫ ДАРАДЦА ПА ПРАВАВЫХ ПЫТАННЯХ

    У камандзе Офіса Святланы Ціханоўскай прадстаўлены новы дарадца беларускай лідаркі па прававых пытаннях Лявон Марозаў. Ён ужо даў інтэрв’ю выданню «Зеркало» і БЕЛСАТ NEWS, у якіх акрэсліў напрамкі сваёй працы.

    УРАГАН У БЕЛАРУСІ

    Святлана Ціханоўская адрэагавала на наступствы ўрагану, які адбыўся ў Беларусі і падзякавала беларусам за яднанне ў ліквідацыі наступстваў урагану: «Вашую салідарнасць бачна і ў гэтай страшнай трагедыі – вы ішлі на паратунак пацярпелым і дапамагалі тым, хто апынуўся ў цэнтры непагадзі».

    ФЕСТЫВАЛЬ «LAMPA»

    Падчас удзелу ў фестывалі «LAMPA» у латвійскім Цэсісе Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у дыскусіі з мясцовай моладдзю, абмяркоўваючы палітычныя праблемы Беларусі. Асаблівая ўвага была нададзеная тэме дыктатуры. 

    30 ПОСТАРАЎ ПРА 30 ГАДОЎ ДЫКТАТУРЫ

    Дызайнер Артур Вакараў запрашае на выставу, прысвечаную 30-годдзю аўтарытарнага рэжыму Лукашэнкі, якая адбудзецца ў Вільні каля Музея акупацыі і барацьбы за свабоду (Okupacijų ir laisvės kovų muziejus) з 24 ліпеня па 24 жніўня 2024 года. На выставе будуць прадстаўлены 30 вялікафарматных постараў, якія адлюстроўваюць жахлівыя вынікі кіравання дыктатара ў розных сферах жыцця Беларусі.

    МЕДЫЯ

    Святлана Ціханоўская дала інтэрв’ю FREEDOM Люди доброй воли і FREEDOM (Украіна), NATO Youtube channel (ЗША), LSM (Латвія), AP (Associated Press), Delfi (Эстонія), Rzeczpospolita (Польшча), Настоящее время і Чайка (Латвія). Выйшла некалькі навінавых артыкулаў: БелСАТ (Беларусь), TVN24 і Poskie Radio 24l (Польшча), LR4 (Латвія).

    Апошнія навіны