Латвія ўвяла забарону на ўезд легкавых аўто, зарэгістраваных у Беларусі. Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка каментуе сітуацыю:
📌«Тыя, хто ўводзілі абмежаванні, не пралічвалі палітычных наступстваў. Бо абмежаванні б’юць па праеўрапейскіх настроях беларусаў, у вялікай ступені легітымізуюць рэжым, зноў запіхваюць Беларусь у адзін кошык з Расіяй, а беларусаў – з рэжымам. Бо так прасцей. І нашая з вамі задача – гэтую розніцу тлумачыць».
📌«Што мы можам зрабіць і над чым зараз працуем – дабіцца выключэнняў, каб беларусы змаглі ўязджаць, выязджаць і перамяшчацца на сваіх аўтамабілях, праз мяжу і на тэрыторыі Еўрасаюза. А пакуль просім адтэрмінаваць выкананне рашэння ў Польшчы і Літвы, а таксама Латвіі».
Падрабязней у відэа.