• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Вызваленне палітвязняў і падтрымка на міжнароднай арэне: што Святлана Ціханоўская абмеркавала з Эмануэлем Макронам?

    19 ліпеня, 2024

    Падчас саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці беларуская лідарка сустрэлася з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам. 

    Важнай тэмай дыялогу стала пытанне дапамогі і вызвалення беларускіх палітвязняў. Святлана Ціханоўская заклікала прэзідэнта асабіста звярнуць увагу на праблему і паспрыяць вызваленню палітзняволеных: іх становішча – усё больш крытычнае

    Асобна беларуская лідарка распавяла Макрону пра палітычную сітуацыю ў Беларусі і падкрэсліла: рэжым Лукашэнкі і Расія дагэтуль працягваюць уцягваць Беларусь у вайну супраць Украіны

    Напрыканцы лідарка падзякавала Францыі за прызначэнне спецпасланніцы па Беларусі і падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці. Бакі дамовіліся працягваць кансультацыі на рабочым узроўні. 

    Пасля сустрэчы Святлана Ціханоўская адзначыла: «Я вельмі ўдзячная Францыі за пазіцыю ў дачыненні да Беларусі: краіна выдае візы, а таксама падтрымлівае беларусаў і дэмакратычныя сілы на міжнароднай арэне. Нам хацелася б больш актыўнага супрацоўніцтва, і нам патрэбна дапамога прэзідэнта Макрона – асабліва ў пытанні вызвалення палітвязняў. Мы будзем змагацца за кожнага з іх».

    Апошнія навіны