Падчас удзелу ў фестывалі «LAMPA» у латвійскім Цэсісе Святлана Ціханоўская далучылася да дыскусійнай панэлі з мясцовай моладдзю ва ўзросце да 18 гадоў. Падлеткі задавалі разнастайныя пытанні – ад палітычных праблемаў Беларусі да жыццёвых парадаў, якія б магла даць беларуская лідарка.
Асаблівую цікавасць у моладзі выклікала тэма дыктатуры: што гэта такое і як адчуваюць сябе людзі ўнутры такой палітычнай сістэмы? Вось адказы Святланы Ціханоўскай:
📌«Моладзі, якія жыве ў дэмакратычных краінах і кожны дзень насалоджваецца свабодай, цяжка ўявіць, што такое дыктатура. Бо ў вас няма такога досведу. Калі казаць каротка, то дыктатура – гэта калі ты жывеш у стане няспыннага страху».
📌«Дыктатура – гэта атмасфера сталага тэрору. Вы не можаце расслабіцца ні на хвіліну нават дома. У 6 гадзінаў раніцы вам пагрукаюць у дзверы. У вашую кватэру ўварвуцца людзі ў балаклавах, перад вачамі дзяцей вам заламаюць рукі і выкрадуць, а родныя будуць шукаць вас дзень за днём і не будуць ведаць, у якой вы турме».
📌«Дыктатура – гэта калі ты ідзеш на працу і бярэш з сабой спецыяльную торбу, дзе дадатковыя шкарпэткі, зубная шчотка, туалетная папера, бо цябе могуць затрымаць прама на вуліцы».
📌«Дыктатура – гэта калі ні адвакат, ні родныя не могуць вас наведаць. Калі вы адныя ў турме. Вам могуць даць ні за што 5-10-15 і нават 20 гадоў зняволення, выпісаць вялікі штраф і адабраць маёмасць».
📌«Пры дыктатуры вас могуць затрымаць за размову на беларускай мове ці даць пяць гадоў зняволення за данат у 5 еўра. Любая салідарнасць, падтрымка зняволеных і іх родных таксама крыміналізуецца».
📌«Магчыма вам складана зразумець, што такое дыктатура, але ўявіце, што так жа складана можа быць беларусам разумець, што такое дэмакратыя. Яны ніколі пры ёй не жылі. Пакажыце беларусам сапраўдную дэмакратыю, дайце ім магчымасць атрымаць візы, не зачыняйце ад іх межы, пакідаючы ў безнадзейнасці тэрору».