Беларуская лідарка знаходзіцца з працоўным візітам у Польшчы. Першую з афіцыйных сустрэчаў яна правяла з кіраўніцтвам Польскай гандлёвай палаты – найбуйнейшай незалежнай бізнес-арганізацыяй у Польшчы, якая прадстаўляе каля 300 тысячаў бізнесаў.
Палата ўжо супрацоўнічае з Асацыяцыяй беларускага бізнесу за мяжой, садзейнічае сумленнаму беларускаму бізнесу ў Польшчы і плануе працягваць гэтую працу.
На сустрэчы бакі дамовіліся пра:
📌 Супольную працу па супрацьдзеянню дыскрымінацыі беларусаў і бізнесаў з беларускімі каранямі ў Польшчы, у тым ліку ў банкаўскім сектары;
📌 Падпісанне супольнага трохбаковага ліста Святланы Ціханоўскай, ABBA і польскай Krajowa Izba Gospodarcza да Польскага фінансавага рэгулятара і Саюза польскіх банкаў;
📌 Арганізацыю сустрэчы Гандлёвай палаты і ABBA з Польскім фінансавым рэгулятарам, Саюзам польскіх банкаў і камерцыйнымі банкамі ў Польшчы для вырашэння пытанняў, звязаных са складанасцямі беларусаў у адкрыцці рахункаў, іх абслугоўванні, атрыманні крэдытаў і г.д.;
📌 Абарону інтарэсаў беларускага бізнесу ў Польшчы праз наладжванне кантактаў з польскімі нацыянальнымі і лакальнымі ўладамі, прадпрымальнікамі і СМІ;
📌 Падтрымку з боку Гандлёвай палаты, каб замест пралукашэнкаўскай дзяржаўнай гандлёва-прамысловай палаты да Асацыяцыі Еўрапейскіх Гандлёва-прамысловых Палатаў далучылася АВВА.