Працоўны візіт у Польшчу беларуская лідарка працягнула сустрэчай з беларускімі гуманітарнымі арганізацыямі ў Моладзевым Хабе ў Варшаве. Да размовы далучыліся 12 фондаў і асацыяцыяў:
📎 Асацыяцыя родных і былых палітвязняў «FreeBelarusPrisoners»;
📎 Вольныя;
📎 Беларуская Асацыяцыя Палітвязняў «Да волі!»;
📎 Вясна;
📎 Медыяпорт;
📎 PARTYZANKA;
📎 Цэнтр Беларускай Салідарнасці;
📎 Польская арганізацыя HUMANOSH, якая таксама дапамагае беларусам.
Чальцы арганізацыяў распавялі Святлане Ціханоўскай пра фокус сваёй працы, а таксама пра групы беларусаў, якімі апякуецца тая ці іншая ініцыятыва. Прыгадваліся найбольш цікавыя і перспектыўныя праекты, што арганізацыі вядуць у рамках дзейнасці. Аналізаваліся праблемы, з якімі фонды і цэнтры сутыкаюцца падчас працы.
Асобна ўдзельнікі абмеркавалі складанасці легалізацыі і адаптацыі былых палітвязняў, а таксама праблемы, што ўзнікаюць у працэдуры прызнання палітзняволеным. Акрамя таго, тэмай размоваў стала дзейнасць працоўнай групы пры МУС Польшчы і функцыяванне Міжнароднага гуманітарнага фонду ў падтрымку беларускіх палітвязняў і іх сем’яў, які быў створаны ў час візіту Святланы ў Нарвегію.