На палях Саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці беларуская лідарка сустрэлася з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам. Ціханоўская абмеркавала з Наўседам праблемы закрыцця межаў для беларускіх аўтамабіляў краінамі Еўрасаюза. Лідарка заклікала да пошуку шляхоў вырашэння гэтай праблемы, у тым ліку – праз змякчэнне абмежаванняў, якія былі ўведзеныя па рашэнню Еўрасаюза.
Святлана Ціханоўская: «Я выказваю вялікую падзяку ад імя беларусаў за нязменную падтрымку з боку Літвы. Я ўпэўненая, што мы зможам і надалей умацоўваць нашае супрацоўніцтва на шляху ізаляцыі рэжыму і заставацца салідарнымі з народам».