Падчас працоўнага візіту ў Польшчу беларуская лідарка сустрэлася з кіраўніцтвам і чальцамі Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой. У размове ўдзельнічалі беларускія ўласнікі бізнесу з розных гарадоў Польшчы і Латвіі, якія прадстаўляюць розныя сектары эканомікі (ад дробнай вытворчасці да ІТ-сектара і розных бізнес-паслугаў).
Удзельнікі абмеркавалі:
📌 выклікі для беларускага бізнесу ў Польшчы і краінах Балтыі;
📌 праблемы раз’яднанасці беларускай бізнес-супольнасці;
📌 магчымыя шляхі вырашэння існуючых выклікаў і праблемаў.
Бакі дамовіліся працаваць на карысць аб’яднання беларускай бізнес-супольнасці і супрацьдзейнічаць дыскрымінацыі беларусаў і бізнесаў з беларускімі каранямі ў Польшчы, у тым ліку ў банкаўскім сектары.
АВВА – беларуская нацыянальна-арыентаваная бізнес-асацыяцыя, якая яднае 125 бізнесаў, створаных беларусамі ў 13 краінах свету. Асацыяцыя адстойвае інтарэсы сумленнага беларускага бізнесу за мяжой і працуе са шматлікімі структурамі грамадскага сектару.