У камандзе Офіса Святланы Ціханоўскай адбыліся важныя змены. Новым дарадцам беларускай лідаркі па прававых пытаннях замест Крысціны Рыхтэр стаў Леанід Марозаў. Хто гэта? Чаму менавіта Марозаў заняў гэтую пасаду і што далей будзе адбывацца з ключавымі праектамі Офіса ў юрыдычнай сферы? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні вы знойдзеце ў інтэрв’ю выданню «Зеркало» і БЕЛСАТ NEWS.
Мы сабралі для вас самыя яркія цытаты:
📌«Я даўно сачыў за працай Офіса і яго юрыдычнай каманды. Тое, што зрабіла Крысціна Рыхтэр для новай Беларусі, уражвае. Я толькі цяпер разумею, што шмат што засталося непублічным, і шаную працу ўсёй каманды яшчэ больш».
📌«Я б хацеў, каб у Беларусі не было ніводнага палітычнага зняволенага, у дзяржаве нарэшце запрацаваў закон і Беларусь выбрала еўрапейскі шлях развіцця».
📌«Мая мара, каб мы ўсё хутчэй вярнуліся дадому, абнялі блізкіх – гэта мая асноўная матывацыя».
📌«Некаторыя з краінаў літаральна накіравалі санкцыі на ўсіх беларусаў. У Офіса ёсць свая пазіцыя на гэты конт: мы працягваем змагацца за правы беларусаў і іх магчымасць наведваць Еўрапейскі Саюз».
📌«Крысціна Рыхтэр зрабіла велізарную працу ў галіне прыцягнення да адказнасці за Міжнародныя злачынствы і рэпрэсіі ў Беларусі. Нашая каманда працягне гэтую працу: мы ўжо супрацоўнічаем з міжнародным судом ААН і Міжнародным крымінальным судом».
📌«Кожны беларус можа звярнуцца наўпрост у Офіс Святланы Ціханоўскай. Офіс адкрыты для зваротаў і гатовы дапамагаць беларусам, якія маюць патрэбу ў нашай абароне».