Падчас саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Вялікабрытаніі беларуская лідарка сустрэлася з прэм’ер-міністрам Славеніі Робертам Голабам.
Святлана Ціханоўская: «З прэм’ерам Славеніі мы гаварылі пра легалізацыю беларусаў. Я падзякавала за рашэнне выдаваць пашпарты замежніка, а таксама падняла пытанне магчымасці адкрыцця беларусамі банкаўскіх рахункаў і іншыя праблемы дыяспары. Я згадала таксама і пра беларускую супольнасць у Славеніі, і пра Народную Амбасаду. Я ўдзячная Славеніі, што ў многіх пытаннях яна ідзе нам насустрач і з’яўляецца прыкладам для іншых краінаў».
Бакі таксама абмяркоўвалі, што можна зрабіць у Радзе бяспекі ААН, бо цяпер Славенія з’яўляецца сябрам Рады, а таксама супольныя мерапрыемствы падчас генасамблеі ААН.