• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Вынікі працы Офіса Ціханоўскай за тыдзень 24-30 траўня

    30 мая, 2021

    Рэакцыя на захоп Рамана Пратасевіча і Сафіі Сапега:

    – Святлана Ціханоўская склікала экстранную сустрэчу ў Літве з удзелам КР, НАК, каманды Цапкалы, ByPol   і іншых дэмсіл. Удзельнікі сустрэчы дамовіліся дзейнічаць разам, каардынаваць кампаніі эканамічнага байкоту, супраціву, звярнуліся да беларускіх чыноўнікаў і да кіраўніцтва Расіі. Па выніках сустрэчы было падпісана камюніке.

    – Ціханоўская правяла тэлефанаванне з дарадцам Байдэна па нацбяспецы. Неўзабаве пасля тэлефанавання Джо Байдэн зрабіў заяву з падтрымкай Пратасевіча і патрабаваннем правесці расследаванне.

    – Адбылося тэлефанаванне з Вярхоўным прадстаўніком ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазепам Барэлем. Ён паведаміў, што ЕС плануе прыняць 4-ты і 5-ты пакеты санкцый супраць рэжыму. Таксама адбыліся тэлефанаванні з міністрамі замежных спраў Польшчы, Францыі, Грэцыі.

    – Святлана Ціханоўская выступіла ў камітэце па замежных справах Еўрапарламента і заклікала да хуткіх дзеянняў, уключаючы дапамогу журналістам, грамадзянскай супольнасці, ізаляцыю рэжыму.

    – Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам і міністрам замежных спраў Нідэрландаў. Пасля сустрэчы яны правялі сумесную прэс-канферэнцыю, дзе Рутэ заявіў, што гатовы на самыя рашучыя меры ціску на Лукашэнку для дапамогі беларусам.

    План дапамогі ЕС для Беларусі:

    – Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен накіравала Ціханоўскай План дапамогі дэмакратычнай Беларусі, які распрацоўваўся ў супрацоўніцтве з Офісам Ціханоўскай і прадугледжвае дапамогу ў памеры да 10 млрд даляраў.

    – Прадстаўнікі Ціханоўскай распавялі галоўнае пра План: «Мы робім усё, каб на наступны дзень пасля новых выбараў гэтая дапамога была аказаная Беларусі».

    – Прадстаўнік Ціханоўскай па эканоміцы Аляхновіч распавёў пра Праграму падтрымкі ўдзельнікаў стачачнага руху, а таксама грамадзян і бізнесаў, што пацярпелі ад рэпрэсій. Частка гэтай праграмы плануецца фінансаваць з Плана ЕС.

    Аднаўленне законнасці:

    – Генеральны пракурор ФРГ распарадзіўся ўзяць пад асабісты кантроль злачынствы рэжыму – як ён гэта назваў – «разгул гвалту ў Беларусі».

    – Ціханоўская сустрэлася з юрыстамі ў Гаазе і абмеркавала магчымасць прыцягнуць да адказнасці вінаватых у інцыдэнце з самалётам, а таксама абмеркавала запуск папярэдняга расследавання Міжнародным крымінальным судом пра злачынствы рэжыму Лукашэнкі. Ціханоўская заявіла, што Беларусь гатовая падпісаць Рымскі статут. Атрыманы адказ ад Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі пра пачатак расследавання, да яго прыцягнутыя спецыялісты ЕС і ФБР.

    – Ціханоўская абвясціла Міжнародную канферэнцыю пра новыя выбары ў Беларусі, якая пройдзе 1-2 чэрвеня. Як зарэгістравацца на канферэнцыю і дзе глядзець яе трансляцыю – чытайце тут.

    Салідарнасць:

    – Ціханоўская заклікала міжнародную супольнасць правесці Глабальны пікет салідарнасці з Беларуссю. У ім прынялі ўдзел жыхары 30 краін з больш чым 90 гарадоў. Поўны спіс краін і палітыкаў, якія падтрымалі Пікет – па спасылцы.

    – Ціханоўская заклікала падтрымаць акцыю «Збяры перадачу палітвязням» фонду «Краіна для жыцця» і ініцыятыву Bysol, дзе кожны рэпрэсаваны беларус можа адкрыць персанальны збор.

    – Ціханоўская ў інтэрв’ю беларускім і замежным выданням распавяла пра сітуацыю ў Беларусі, рэпрэсіі і працу над ізаляцыяй рэжыму: Delfi (Літва), LRT (Літва), AP, Euronews (раз, два), National Public Radio (ЗША), Sky News, The Atlantic, Independent, Repubblica (Італія), Corriere della Sera (Італія), Time, Reuters, Irishtimes, Радыё Свабода, MDR, Helsingin Sanomat (Фінляндыя), Латвійскае тэлебачанне.

    Апошнія навіны