• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская выступіла перад Камітэтам па замежных справах Еўрапарламента

    26 мая, 2021

    Святлана Ціханоўская выступіла перад Камітэтам па замежных справах Еўрапарламента (AFET). Яна распавяла пра цяперашнюю сітуацыю ў Беларусі, захоп грамадзянскага самалёта рэжымам і арышт Рамана Пратасевіча разам з Сафіяй Сапега, атаку на TUT.by, гібель палітвязня Вітольда Ашурка і перанос рэжымам мясцовых выбараў на 1,5 гады. Ціханоўская падкрэсліла, што Лукашэнка перайшоў мяжу і стаў пагрозай не толькі для беларусаў, але і для міжнароднай грамадскасці.

    Беларуская лідарка заявіла, што стратэгія ЕС па назіранні за сітуацыяй у Беларусі не спрацавала, таму неабходныя рашучыя, сістэмныя меры па вырашэнні глыбокага крызісу ў краіне і барацьбе з беспакаранасцю рэжыму Лукашэнкі.

    «Я заклікаю Еўрапарламент пераканацца, што рэакцыя міжнароднай супольнасці не абмяжуецца інцыдэнтам з рэйсам Ryanair. Адказ павінен тычыцца сітуацыі ў Беларусі ў цэлым, інакш мы ўсе сутыкнемся з такімі сітуацыямі ў будучыні, паколькі Лукашэнка ператварае краіну ў еўрапейскую Паўночную Карэю – непразрыстую, непрадказальную і небяспечную», – падкрэсліла Ціханоўская.

    У сваім выступе Святлана Ціханоўская заклікала ЕС:

    – неадкладна прыняць 4-ты пакет санкцый і абвясціць пра пачатак распрацоўкі 5-га;
    – запусціць Комплексны план дапамогі ЕС для дэмакратычнай Беларусі;
    – публічна праводзіць палітыку непрызнання Лукашэнкі, даць зразумець Расіі і іншым дзяржавам, што любыя пагадненні або кантракты, падпісаныя з рэжымам, будуць перагледжаныя або ануляваныя;
    – адмаўляць у якой-небудзь фінансавай падтрымцы ўрадавых запытаў, устрымацца ад новых інвестыцый у Беларусь і новых крэдытных ліній беларускім банкам, а таксама забараніць увоз з Беларусі нафтапрадуктаў, калійных угнаенняў, вырабаў з металу, драўніны і вырабаў з яе;
    – ініцыяваць неадкладнае правядзенне міжнароднай палітычнай канферэнцыі высокага ўзроўня па ўрэгуляванні крызісу ў Беларусі;
    – узмацніць падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі, незалежных медыя, распрацаваць праграмы дапамогі для рэпрэсаваных беларусаў;
    – ствараць групы сяброў Беларусі ў нацыянальных парламентах, каб беларускі крызіс знаходзіўся на міжнародным парадку дня.

    Апошнія навіны