• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • «Беларусь можа стаць гісторыяй поспеху ўсёй Еўропы». Вынікі візіту Святланы Ціханоўскай у Нідэрланды

    28 мая, 2021

    Ціханоўская сустрэлася з прэм'ер-міністрам Маркам Рутэ і міністрам замежных спраў Нідэрландаў Сігрыд Кааг. Яны абмеркавалі:

    далейшыя крокі ЕС: неабходнасць скаардынаваць дзеянні з Вялікабрытаніяй, ЗША і Украінай для агульнага ціску на рэжым;

    новыя санкцыі: Рутэ заявіў, што «рэжым панікуе, гэта факт. Тое, што ён зрабіў з самалётам, з'яўляецца беспрэцэдэнтным учынкам. І гэта доказ таго, што яны панікуюць у сваім бункеры. Мы будзе працягваць ціск і будзем з усіх сіл біць па іх болевых месцах: па іх статусе, па іх становішчы, па іх кішэнях, па ўсім». Кааг запэўніла, што санкцыі могуць быць прынятыя да 21 чэрвеня.

    дапамогу грамадзянскай супольнасці: лекарам, студэнтам, выкладчыкам, журналістам, якія знаходзяцца пад пастаянным ціскам або за кратамі.

    Пасля сустрэчы Ціханоўская, Рутэ і Кааг правялі сумесную прэс-канферэнцыю. Святлана Ціханоўская падзякавала Нідэрландам за жорсткую пазіцыю па Лукашэнку і за тое, што яны прызнаюць яго дзеянні злачыннымі. Рутэ адказаў, што ніколі за 10 гадоў на пасадзе прэм'ер-міністра не бачыў такога адзінства ў еўрапейскай радзе і ўпершыню бачыць такое аб'яднанне кіраўнікоў дзяржаў ЕС.

    Ён таксама паведаміў, што хацеў бы бачыць Ціханоўскую наступным прэзідэнтам Беларусі. Гэта першы выпадак, калі кіраўнік дзяржавы праводзіць сумесную прэс-канферэнцыю з Ціханоўскай – сам факт такога жэсту сведчыць пра прызнанне Ціханоўскай у якасці лідара Беларусі.

    Следам Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларускай дыяспарай і юрыстамі з нагоды заявы ў Міжнародны крымінальны суд, які знаходзіцца ў Гаазе, пра пачатак следчых дзеянняў у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі.

    Ціханоўская таксама выступіла перад прадстаўнікамі ўсіх асноўных фракцый у парламенце і кіраўніком кабінета міжнародных адносін нідэрландскага парламента. «Беларусь можа стаць гісторыяй поспеху ўсёй Еўропы, таму што прама зараз беларусы змагаюцца за свабоду і за тыя каштоўнасці, на якіх стаіць Еўропа. І нам вельмі важна ведаць, што ў гэтай барацьбе мы не адны», – заявіла Святлана Ціханоўская.

    Апошнія навіны